Школьный краеведческий музей

Школьны гістарычна-краязнаўчы музей адкрыты 18 снежня  1963 года (загад № 63 ад 18 снежня 1963 года). Ён мае асобны ізаляваны пакой плошчай  50 м.кв.Экспанаты размешчаны ў  першым пакоі (плошча 4,4м.кв). Маецца насценная экспазіцыя і гарызантальныя вітрыны. У другім пакоі (плошча 35 м.кв) маюцца насценыя экспазіцыі, перагародка пасярэдзіне пакоя з гарызантальнымі вітрынамі. У наяўнасці маецца фондасховішча (плошча 5,5 м.кв). Экспазіцыя музея складаецца з 5 раздзелаў. 

У экспазіцыі ёсць асабістыя рэчы пісьменніка: падсвечнік, статуэтка, фарфаравы кубак, шкатулка, аправа тэрмометра, гадзіннік кішэнны,падораны пісьменнікам служачаму фальварка Сапоцьку за добрую работу.

У інтэр’еры зала размешчаны прадметы народнай творчасці, працы і побыту сялян тых часоў. Побач на сцяне – карціна «Араты» самадзейнай мастачкі  былой настаўніцы Пратасевіч-Русовіч М.І., два мастацкія пано «За волю, за шчасце» і «Вечарам», зроблены вучнямі школы.

У экспазіцыі і фондах захоўваюцца  лепшыя конкурсныя сачыненні вучняў,малюнкі дзяцей пра мір і дружбу, дзённікі турыстычных паходаў.

На подыумах многа вырабаў вучняў з прыродных  матэрыялаў. Прыцягвае ўвагу куточак прыроды дзе размешчаны розныя пароды дрэў, чучалы звяроў і птушак Налібоцкай Пушчы. Размешчаны перанасны стэнд «Лекавыя расліны».  Гэты куточак навучыць цаніць і берагчы нашу прыроду. Кожны год у школе праводзіцца выстава падзелак з прыроднага матэрыялу а самыя лепшыя займаюць месца ў школьным музеі.

Музей ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове «Палажэння аб музеі ўстановы адукацыі».

Маюцца наступныя дакументы: пашпарт музея,уліковая картка, кніга ўліку экспанатаў асноўнага фонду, уліковы сшытак для дапаможнага фонду, план работы на вучэбны год, акты прыёму экспанатаў, сшытак уліку экскурсій,  планы і тэксты  агляднай і ўсіх тэматычных экскурсій, матэрыялы выстаў, кніга водзываў, сцэнарыі правядзення мерапрыемстваў. Уся ўліковая дакументацыя вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававой базы.

Згодна інвентарным кнігам у музеі налічваецца 3160 экспанатаў асноўнага і 114  экспанатаў дапаможнага фонду.

Музейную экспазіцыю напаўняюць новыя экспанаты  не толькі асноўнага, але і дапаможнага фонду, значную частку якога складаюць кнігі, часопісы, пласцінкі,  фотакопіі, рэчы хатняга ўжытку, карціны з  Пяршайскімі  краявідамі,  падараваныя ў 2015 годзе выпускніком нашай школы, мастаком Сайко Уладзімірам,  падарункі і сувеніры.

Экспанаты асноўнага і дапаможнага фонду маюць экспазіцыйны выгляд, шыфр і інвентарны нумар. Ёсць неабходны этыкетаж.

Маецца метадычная бібліятэка, дзе знаходзяцца нарматыўныя дакументы і кнігі па арганізацыі музейнай работы.

На працягу 2015 -2017 гадоў для вучняў школы ў музеі праведзена 18 экскурсій  «Нашы славутыя зямлякі. Пісьменнікі  Валожыншчыны»,  а таксама «Вёсачка мая дарагая», «Школа ўчара, сёння, заўтра»,  «Прырода Налібоцкай Пушчы» і г.д.Такім чынам  школьны музей наведалі  800 экскурсантаў. У музеі былі падрыхтаваны і праведзены тэматычныя  фотавыставы «Наша школа вачыма дзяцей», «Пяршайскія зімовыя краявіды»,«Чароўны куфэрак маёй бабулі»і г.д.Уражанні экскурсантаў адлюстраваны ў кнізе водзываў нашага музея.

Музей з’яўляецца цэнтрам духоўнай культуры, ён абуджае пачуцці і эмоцыі наведвальнікаў, паглыбляе і папаўняе іх веды.

Поўны адрас гістарычнага музея і тэлефон:

222361  Мінская вобласць

Валожынскі раён

аг.Пяршаі,вул.Савецкая, 72

тэл. (801772) 46-3-20,

кіраўнік гістарычнага музея

А.В.Шапавал,тэл. (+375 29) 310-49-56

Экспозиции музея

Экспазіцыйная дзейнасць музея

 Экспазіцыя музея складаецца з пяці  раздзелаў:

1 раздел: Першабытны строй.

У гэтай экспазіцыі прадстаўлены розныя экспанаты, якія  расказваюць аб далёкім мінулым. Гэта прылады працы ў выглядз зернацёркі, каменных сякер, рэшткаў глінянага посуду, праколкі з косці, каменнага наканечніку.

Хочаш ведаць ты наш край,

У школу нашу завітай.

Знакаміты ёсць музей,

Не адвесці тут вачэй.

Больш за 50 год працуе плённа:

8 раздзелаў у ім сягодня.

Экспанатаў болын трох тысяч

 I экскурсій усіх не злічыш.

Ты ўбачыш тут спаўна,

 Як жыў народ здаўна:

Скрэблы, стрэлы, тапары.

Цікава ўсё, не гавары.

Паглядзі, зернацёрка,

Рыбкі, трэлабіт, праколка.

А заглянеш у жыллё –

Чым цікава нам яно?

Вось яна - курная хатка.

 I вакна ў ёй не відаць.

Гаспадарка: проста і гладка,

Ёсць дзе ссыпаць, дзе стаўляць.

2 раздзел: Ганчарныя вырабы.

Гэта экспазіцыя прадстаўлена  вырабамі майстроў  Івянецкай керамікі. Гэта збаны, гаршкі, спарышы, на якія нанесены спецыяльны ўзор толькі характэрны майстрам гэтай мясцовасці, а таксама свістулькі, сувеніры і розныя статуэткі.

Спалучэнне агню, гліны і вады ў умелых руках майстроў дало нам такія цудоўныя рэчы.

Ганчар - сапраўдны чараўнік,

Ен гліны ўзяў камяк.

I вось збанок на крузе ўзнік,

А потым - круглы гляк.

Колькі год яму? - Хіба ўспомнім!

Утамляў ён голад не раз:

Сырадоем бываў напоен,

Дастаўляў на пакосы квас.

Багацейшыя запасы

Мяккай гліны ёсць у нас.

 Каб гаршкі, як звон, звінелі,

Каб цудоўны быў кірмаш.

I бліжэйшага суседа

 Мы пазналі з той пары.

 Збаны, міскі і гаршочкі

 Выраблялі ў Івянцы.

 Ганчары былі ад Бога,

Івянецкія майстры,

Бо фляндроўкай аздаблялі

Свае цуда-вырабы.

А вось і спарышы.

Бацьку есці аднясі.

Тут бліны, мачанка.

Цэглу, кафлю выраблялі,

Услаўлялі край.

I палацы будавалі

Добры надзвычай.

 

3 раздзел: Прырода роднага края

Прыцягвае ўвагу куточак прыроды дзе размешчаны розныя пароды дрэў, чучалы звяроў і птушак Налібоцкай Пушчы. На подыумах многа вырабаў вучняў з прыродных  матэрыялаў.  Размешчаны перанасны стэнд «Лекавыя расліны».   Гэты куточак навучыць цаніць і берагчы нашу прыроду. Кожны год у школе праводзіцца выстава падзелак з прыроднага матэрыялу, а самыя лепшыя займаюць месца ў школьным музеі.

Прырода ўмее плакаць і спяваць,

Марозіць, саграваць і руйнаваць.

 Умее і лагодзіць і крышыць,

 I спапяляць, і заліваць, і выць.

Ўмее ажыўляць і дратаваць,

Шаптаць пяшчотна, ціха напяваць,

Умее агрызацца, екатаць,

Бруіцца, хвалявацца і стагнаць,

Умее, затаіўшыся, маўчаць

I крыўды ўсе болючыя трываць.

 Прыслухацца б - і адгукнуцца ёй...

 А што, калі ты ўжо аглух душой.

А трэба жыць, каб чуць іх галасы.

 Каб душы прыгажэлі ад красы.

Каб зелянелі і гулі лясы.

Каб тое, што ад Бога на Зямлі,

Як скарб найдаражэйшы бераглі.

 

свернуть

О музее

Характарыстыка гістарычна-краязнаўчага музея імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча

Школьны гістарычны  музей імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча адкрыты 18 снежня  1963 года (загад № 63 ад 18 снежня 1963 года). Ён мае асобны ізаляваны пакой плошчай  50 м.кв.Экспанаты размешчаны ў  першым пакоі (плошча 4,4м.кв). Маецца насценная экспазіцыя і гарызантальныя вітрыны. У другім пакоі (плошча 35 м.кв) маюцца насценыя экспазіцыі, перагародка пасярэдзіне пакоя з гарызантальнымі вітрынамі. У наяўнасці маецца фондасховішча (плошча 5,5 м.кв). Экспазіцыя музея складаецца з 5 раздзелаў. Адзін з якіх прысвечаны жыццю і літаратурнай творчасці першага беларускага прафесійнага пісьменніка, драматурга і тэатральнага дзеяча, стваральніка беларускага нацыянальнага тэатра Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча.

У экспазіцыі ёсць асабістыя рэчы пісьменніка: падсвечнік, статуэтка, фарфаравы кубак, шкатулка, аправа тэрмометра, гадзіннік кішэнны,падораны пісьменнікам служачаму фальварка Сапоцьку за добрую работу.

У інтэр’еры зала размешчаны прадметы народнай творчасці, працы і побыту сялян тых часоў. Побач на сцяне – карціна «Араты» самадзейнай мастачкі  былой настаўніцы Пратасевіч-Русовіч М.І., два мастацкія пано «За волю, за шчасце» і «Вечарам», зроблены вучнямі школы.

У экспазіцыі і фондах захоўваюцца  лепшыя конкурсныя сачыненні вучняў,малюнкі дзяцей пра мір і дружбу, дзённікі турыстычных паходаў.

На подыумах многа вырабаў вучняў з прыродных  матэрыялаў. Прыцягвае ўвагу куточак прыроды дзе размешчаны розныя пароды дрэў, чучалы звяроў і птушак Налібоцкай Пушчы. Размешчаны перанасны стэнд «Лекавыя расліны».  Гэты куточак навучыць цаніць і берагчы нашу прыроду. Кожны год у школе праводзіцца выстава падзелак з прыроднага матэрыялу а самыя лепшыя займаюць месца ў школьным музеі.

Экспазіцыя В.І.Дуніна-Марцінкевіча ўключае ў сябе  бібліятэку кніг В.І.Дуніна-Марцінкевіча, іншых беларускіх пісьменнікаў, а таксама напісаныя кнігі выпускнікамі нашай школы. Таму на паліцах  даволі поўна прадстаўлены выданні празаічных, паэтычных і літаратурна-крытычных твораў пісьменнікаў Міншчыны і Валожыншчыны, многія з якіх маюць дароўныя надпісы аўтараў. У фондах маюцца кнігі К.Крапівы,  М.А.Шакун,  В.Шніпа, Л.Урублеўскай, а таксама выпускнікоў і настаўнікаў нашай школы:Я.Жываглота, Д. Шаўлоўскай, М. Ганчарыка, В. Кебіча, А. Макрыцкага,  М.І.Пратасевіч –Русовіч, Р. Убран.

Музей ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове «Палажэння аб музеі ўстановы адукацыі».

Маюцца наступныя дакументы: пашпарт музея,уліковая картка, кніга ўліку экспанатаў асноўнага фонду, уліковы сшытак для дапаможнага фонду, план работы на вучэбны год, акты прыёму экспанатаў, сшытак уліку экскурсій,  планы і тэксты  агляднай і ўсіх тэматычных экскурсій, матэрыялы выстаў, кніга водзываў, сцэнарыі правядзення мерапрыемстваў. Уся ўліковая дакументацыя вядзецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававой базы.

Згодна інвентарным кнігам у музеі налічваецца 3160 экспанатаў асноўнага і 114  экспанатаў дапаможнага фонду.

Музейную экспазіцыю напаўняюць новыя экспанаты  не толькі асноўнага, але і дапаможнага фонду, значную частку якога складаюць кнігі, часопісы, пласцінкі,  фотакопіі, рэчы хатняга ўжытку, карціны з  Пяршайскімі  краявідамі,  падараваныя ў 2015 годзе выпускніком нашай школы, мастаком Сайко Уладзімірам,  падарункі і сувеніры.

Экспанаты асноўнага і дапаможнага фонду маюць экспазіцыйны выгляд, шыфр і інвентарны нумар. Ёсць неабходны этыкетаж.

Маецца метадычная бібліятэка, дзе знаходзяцца нарматыўныя дакументы і кнігі па арганізацыі музейнай работы.

На працягу 2015 -2017 гадоўдля вучняў школы ў музеі праведзена 18 экскурсій  «Нашы славутыя зямлякі. Пісьменнікі  Валожыншчыны»,  а таксама «Вёсачка мая дарагая», «Школа ўчара, сёння, заўтра»,  «Прырода Налібоцкай Пушчы» і г.д.Такім чынам  школьны музей наведалі  800 экскурсантаў. У музеі былі падрыхтаваны і праведзены тэматычныя  фотавыставы «Наша школа вачыма дзяцей», «Пяршайскія зімовыя краявіды», «Наш славуты зямляк В. І. Дунін – Марцінкевіч»,«Чароўны куфэрак маёй бабулі»і г.д.Уражанні экскурсантаў адлюстраваны ў кнізе водзываў нашага музея.

Музей з’яўляецца цэнтрам духоўнай культуры, ён абуджае пачуцці і эмоцыі наведвальнікаў, паглыбляе і папаўняе іх веды.

Поўны адрас гістарычнага музея імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча і тэлефон:

222361  Мінская вобласць

Валожынскі раён

аг.Пяршаі,вул.Савецкая, 72

тэл. (801772) 46-3-20,

кіраўнік гістарычнага музея

імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча

А.В.Шапавал,тэл. (+375 29) 310-49-56

свернуть

Паспорт музея

Паспорт музея находится здесь https://cloud.mail.ru

свернуть

Наш земляк В.И.Дунин-Мартинкевич

Няма тае славутае хаціны

І ліпы, што садзіў стары Вінцэнт.

Усходкі памяці - хвіліны.

Але зямля жыве,

бо жыў на ёй Паэт.

Умеў ён прынадна настроіць

Тон ёмкі ў дудзе-самагудзе,

 Што нам і цяпер яна грае,

                                             І вечна канца ёй не будзе...                                            

                                                                           Я.Купала

Информация о деятельности музея  размещена на ссылке

https://cloud.mail.ru/home

свернуть

Экспазіцыя «Пяршайшчына ў гады вайны» матэрыялы да экскурсіі