История, традиции, достижения

Традиции учреждения образования

Традиции учреждения образования

Важным средством воспитания в учреждении образования являются традиции, которые не только формируют общие интересы, придают определенную прочность жизнедеятельности школы, но и придают школе то особое, неповторимое, что отличает наше УО от других и тем самым сплачивает педагогический коллектив, обогащая его жизнь.

В нашем учреждении образования сложились богатые традиции. К ним можно отнести как мероприятия, проводимые ежегодно, так и систему отношений, сложившуюся между учителями, учениками и родителями.

Традиции учреждения образования сохраняют вечное ценное: преемственность поколений, любовь и уважение к истории родного учреждения образования, стремление приумножать ее славу...   Именно то учреждение образования, которое стремится создать для себя доброе имя и через традиции сберечь это доброе имя, имеет будущее

Юбилей школы

11 ноября 2023 года Першайская средняя школа отметила свое 155-летие. Первые упоминания о школе датируются 1868 годом. Першайская школа гордится своими выпускниками, чтит традиции. Поздравить дружный и творческий коллектив в актовый зал школы пришли гости: председатель районного Совета депутатов Воложинского райисполкома Бибик П.И., начальник управления по образованию, спорту и туризму Крикало Т.Н., председатель профсоюза работников науки и образования Воложинского района Каминская М.Н. На торжественном мероприятии почетными грамотами и благодарностями Воложинского райисполкома, Совета депутатов, управления по образованию, спорту и туризму, профкома за профессионализм, многолетний и добросовестный труд были отмечены педагоги и сотрудники учреждения. Среди гостей присутствовали ветераны педагогического труда, известные выпускники: Урбан Э.П. (ученый-селекционер, член-корреспондент НАН Республики Беларусь, первый заместитель генерального директора НПЦ по земледелию по научной работе. Доктор сельскохозяйственных наук, доцент),  Скрундь Е.Е. (26 лет руководил КСУП "Першаи-2014", заслуженный работник хозяйства). Обучающиеся и педагоги удивляли гостей необычными творческими номерами. А к фотозонам выстроилась очередь из желающих оставить в памяти этот день. 

День знаний

1 сентября - необычный день. По улице спешат к школе с букетами цветов ученики. По традиции  в этот день для первоклассников звучит первый звонок. Он позовет за собой в долгое и увлекательное путешествие по стране знаний.

 Большой праздник, проводимый на улице с участием всех учеников, учителей, родителей, выпускников, гостей. 

 

 

 «День здоровья» 

Цель мероприятия - приобщение к здоровому образу жизни. Осуществляется разновозрастное общение в совместной деятельности. Спортивные игры, эстафеты на свежем воздухе.

«Дзень роднай мовы» 

Колькі цеплыні, шчодрасці і шчырасці ёсць заўсёды ў святах, што праводзяцца настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры нашай школы!

Тыдзень роднай мовы адкрываецца традыцыйна акцыяй  “Размаўляем па-беларуску”. На кожным перапынку вучні могуць паўдзельнічаць у мерапрыемстве “Люблю цябе, родная мова!”, дзе знаемяцца з гісторыяй утварэння мовы, яе станаўленнем, з захапленнем чытаюць вершы на памяць, складаюць прыказкі, адгадваюць рэбусы, крыжаванкі, адказваюць на пытанні, успамінаюць беларускія народныя казкі, інсцэніруюць народныя святы.

День учителя 

Ученики поздравляют любимых учителей, ветеранов педагогического труда. Дарят осенний букет из музыкальных номеров, танцев, приятных сюрпризов. Происходит еще одно расширение диапазона творческого общения.

«Мама - солнышко мое!»

Концерт ко Дню Матери. Это мероприятие объединяет всех учеников в подготовке творческих номеров, поздравлений для любимых мам. Каждый класс готовит праздничную газету о своих любимых мамах, участвует в выставке букетов.

Новогодний калейдоскоп

Новый год для детей – это пора сказок и чудес. В это время дети ждут прихода Деда Мороза, Снегурочки и, конечно же, подарков. Ребята с огромной радостью встречают самых долгожданных гостей на празднике – Деда Мороза и Снегурочку, и являются не только зрителями, но и участниками праздника: представляют номера художественной самодеятельности, участвуют в конкурсах, поют, водят хоровод вокруг ёлки, веселятся.

«Вахта памяти»

Никто не забыт и ничто не забыто… Этот девиз не просто красивые слова, а сохранившаяся в сердцах живых людей добрая благодарность тем, кто в огненные годы войны встал на защиту Родины, кто не жалел своей жизни во имя нашего мирного будущего. 

 

  Вечер встречи выпускников  

Родная школа встречает своих выпускников разных лет. На несколько часов выпускники возвращаются  в мир школьного детства.

Международный день 8 Марта

Международный женский день – день весны, день цветов и улыбок. Конечно же, в школе этот праздник особо любим, ведь основной учительский состав, как правило, женщины. Кроме того, есть лишний повод устроить праздник своим мамам, бабушкам, показать свои таланты.

Спортивные праздники

Соревнования с участием родителей, круглогодичная спортландия среди учащихся.

День Победы

Праздник, посвященный Дню Победы один из самых важных дней в году. Чем дальше от нас уходят в историю годы войны, тем труднее донести до нового поколения, как дорого нашей стране далась эта победа. Дети должны знать, через какие ужасы, страдания, голод и смерть прошли их бабушки и дедушки, а для многих уже прабабушки и прадедушки, день всенародной гордости и всенародной скорби. День окончания страшной, безмерно жестокой войны. 

Последний звонок

Проводить торжественную церемонию по поводу окончания школы стало традицией. Не случайно это мероприятие называют «Последним звонком». Именно звонок определяет начало и конец урока, с первого звонка начинается наше обучение в школе. И кажется, что никогда не дождаться того момента, когда школьные годы будут позади.

Однако одиннадцать лет пролетают достаточно быстро, и вот уже звенит звонок, оповещающий, что заканчивается самый последний в жизни учеников школьный урок. Он служит символом открывающего впереди нового пути, подводит черту привычной жизни: уроки, контрольные, оценки, дневники, ответы у доски, домашние задания, школьные мероприятия – все это уже в прошлом. Прощальные песни, прощальные фото, а впереди еще  экзамены...

Выпускной вечер

Выпускной вечер — это последний праздник детства и первый шаг в новую, взрослую, жизнь. На пороге этой большой жизни каждый выпускник полон надежд и желаний, каждый уверен, что сумеет покорить весь мир. Этот день войдет в личную историю как первый день новой жизни. Но нельзя забывать и о том пути, который  уже прошли. Сейчас, находясь на большом жизненном перекрестке, важно оглянуться назад, чтобы оценить весь прошлый опыт и знания, посмотреть вперед, чтобы попытаться увидеть возможные перспективы. 

Выпускников тепло приветствует  директор школы С.Л.Ломако. Добрые напутствия звучат от классных руководителей. Со словами благодарности к школе обращаются родители и сами выпускники. В честь выпускников заложена аллея.

 

https://cloud.mail.ru/public/LHFc/5mE59Jqpw

Школьны гістарычны музей 

адкрыты 18 снежня  1963 года (загад № 63 ад 18 снежня 1963 года).

Экспазіцыя музея складаецца з 5 раздзелаў. У інтэр’еры зала размешчаны прадметы народнай творчасці, працы і побыту сялян тых часоў. Побач на сцяне – карціна «Араты» самадзейнай мастачкі  былой настаўніцы Пратасевіч-Русовіч М.І. У экспазіцыі і фондах захоўваюцца  лепшыя конкурсныя сачыненні вучняў, малюнкі дзяцей пра мір і дружбу, дзённікі турыстычных паходаў. На подыумах многа вырабаў вучняў з прыродных  матэрыялаў. Прыцягвае ўвагу куточак прыроды дзе размешчаны розныя пароды дрэў, чучалы звяроў і птушак Налібоцкай Пушчы. Размешчаны перанасны стэнд «Лекавыя расліны».  Гэты куточак навучыць цаніць і берагчы нашу прыроду. Кожны год у школе праводзіцца выстава падзелак з прыроднага матэрыялу а самыя лепшыя займаюць месца ў школьным музеі.

Згодна інвентарным кнігам у музеі налічваецца 3160 экспанатаў асноўнага і 114  экспанатаў дапаможнага фонду.

Музей з’яўляецца цэнтрам духоўнай культуры, ён абуджае пачуцці і эмоцыі наведвальнікаў, паглыбляе і папаўняе іх веды.

 

свернуть

По страницам истории

Храналогія развіцця ўстановы адукацыі

1868 год

У Пяршаях працуе царкоўна-прыходская школа, вучылася 7 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка; праз год навучалася 17 хлопчыкаў.

1874 год

Заснавана Пяршайскае народнае вучылішча, якое змяшчалася ў грамадскім доме і ўтрымлівалася на сродкі мясцовай сялянскай грамады, з дапамогай ад казны. Яго наведвала 40 хлопчыкаў.

У 1883/1884 навучальным годзе гэтае вучылішча называлася Пяршайскае аднакласнае Міністэрства народнай асветы (скарочана Першайское 1 кл.М.Н.Пр.), змяшчалася ў грамадскім доме, на яго ўтрыманне адводзілася 80 руб. з дзяржаўнай казны і 215 руб. ад сялянскай грамады, у 1886/1887 годзе адпаведна  80 руб. і 260 руб.

13 чэрвеня 1884 года прыняты “Правілы аб царкоўнапрыходскіх школах”, паводле якіх школы падзяляліся на аднакласныя (2 гады навучання)  і двухкласныя (4 гады навучання). Выкладаліся Закон Божы, царкоўныя спевы, чытанне царкоўнага і грамадзянскага друку і пісьма, пачатковыя звесткі па арыфметыцы, у двухкласных выкладаліся яшчэ і звесткі з царкоўнай і расійскай гісторыі.

У 1888 годзе быў пабудаваны першы будынак Пяршайскай школы, дагэтуль дзяцей вучылі ў прыватных памяшканнях, па хатах. Тут і працаваў А.Ф.Баўдзей, выхадзец з Заслаўшчыны, чалавек адукаваны, справядлівы, строгі. Вучні яго вызначаліся граматнасцю, мелі добры каліграфічны почарк, ведалі многа вершаў, апавяданняў  і адносіліся да свайго настаўніка з вялікай павагай і любоўю.

1910 год

У 1910 годзе пачало дзейнічаць рамеснае вучылішча для дзяўчат. Будынак рамеснага вучылішча захаваўся па сённяшні дзень. У вучылішчы дзяўчат вучылі Закону Божаму, грамаце, арыфметыцы і , галоўнае, рамяству: ткацтву, вышыўцы, кулінарыі, вядзенню хатняй гаспадаркі. Вучылішча праіснавала нядоўга. З прыбліжэннем руска-германскага фронту яго ператварылі ў прыфрантавы шпіталь, а навучэнцаў распусцілі па дамах.

1919 год

Пяршаі апынуліся пад польскай уладай. Была адчынена польская пачатковая школа, а пасля і сямігадовая, так званая паўшэхная школа першай ступені.


Выкладалі ў асноўным выхадцы з Польшчы: дырэктар пан Лявон Кузьмінскі і яго жонка Станіслава, таксама настаўніца, пан Іскра, пані Бункувна, пані Павлюкувна, Рэут, Астроўскі, Бяляўская, Банашэк і іншыя.

Пані Антаніна Пятроўна Дрансэйка  была самай першай настаўніцай польскай школы ў Пяршаях, яна была напраўлена працаваць з Вільні. Любіла парадак і дысцыпліну. У школьным музеі захавалася пасведчанне-накіраванне школьнага аддзела Польскіх Народных Вучылішч Мінскай Губерніі ад 8 верасня 1919 года на працу настаўніцы А.П.Дрансэйка, якое выдавалася на рускай і польскай мовах

Накіраванне настаўніцы Антаніны Пятроўны Дрансэйка на працу ў Пяршаі ад 8 верасня 1919 г.

  

 1936 год

На сродкі гміны і графа Бенедыкта  Тышкевіча была пабудавана новая школа. Праз усю школу быў доўгі, шырокі калідор, ў канцы якога ўзвышалася школьная сцэна. Удзялялася ўвага і спартыўнаму выхаванню, меліся невялічкі стадыён і возера, дзе дзяцей вучылі плаваць. Не забываліся і пра працоўнае навучанне. Выхаванне і адукацыя будаваліся на рэлігійнай аснове. Адзін раз у тыдзень ўрокі вялі святары: каталіцкія, праваслаўныя і яўрэйскія. У школе вучыліся дзеці розных нацыянальнасцей. У свядэпстве (атэстаце) было напісана: прадмет - веравызнанне і адзнака.  Вывучалі Біблію, Закон Божы. Усё выхаванне ў школе зводзілася да трох патрабаванняў. Больш за ўсё ў чалавеку цанілі выкшталцэнне (веды), опінія (аўтарытэт) і обэйсце (культура паводзін).

1939 год

Улада памянялася – прыйшлі бальшавікі і прынеслі свае парадкі.

 Навучанне вялося на беларускай мове. У школе была багатая бібліятэка, якую падараваў малады граф Бенедыкт Тышкевіч.

У школе была створана піянерская арганізацыя, сямёра дзяцей школы ўступілі ў піянеры.

У час вайны не гледзячы на цяжкасці, школа працавала. Урокі вяліся на беларускай мове. У 1943 годзе новы будынак  школы  згарэў у час налёту партызан на нямецкі гарнізон, і школа пачала працаваць у старым будынку.

Юная піянерка Ядзя Трацэўская ў свае 14 гадоў здзейсніла патрыятычны подзвіг. Яна разам са сваёй сяброўкай Міхалінай Жаборт вызваліла з нямецкага засценка разведчыкаў атрада “За Савецкую Беларусь”. Гэта было ў 1943 годзе. Таму на сучасным будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка у гонар самаахвярных піянерак.

1944 год

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў школа зноў пачала працаваць, але ўжо пачатковая.

У 1945 годзе была адкрыта сямігодка.

У музеі захаваліся Пасведчанні Міністэрства асветы, якія выдаваліся вучням, якія навучаліся ў сямігадовай школе вёскі Пяршаі Валожынскага раёна Маладзечанскай вобласці і скончылі поўны курс. Пасведчанне было на рускай і беларускай мовах. Выстаўляліся адзнакі па наступных прадметах: родная мова і літаратурнае чытанне, геаграфія, хімія, руская мова і літаратурнае чытанне, арыфметыка, алгебра, геаметрыя, біялогія, гісторыя, Канстытуцыя СССР, нямецкая мова і паводзіны.

У 1950 годзе, пачала дзейнічаць Пяршайская сярэдняя школа, ў 1951 адбыўся яе першы выпуск.

Заняткі былі ў дзве змены. Электрычнасці не было. Класы асвятляліся керасінавымі лямпамі, абаграваліся печкамі.

Для старэйшых вучняў праходзілі заняткі па аўтасправе, вучылі трактарыстаў, вадзіцеляў.

Піянерская дружына Пяршайскай школы атрымала пераходзячы вымпел імя героя Савецкага Саюза Валянціны Уладзіміраўны Церашковай, які падарожнічаў па ўсёй краіне - ад Камчаткі да Масквы. Гэта было вельмі ганарова. Зорны вымпел пабываў у тысячах дружын, і пра гэту эстафету пастаянна паведамляла газета "Піянерская зорка". 7 вучняў школы паехалі ў "Артэк".

Першай настаўніцай з вышэйшай адукацыяй, якая прапрацавала ў Пяршайскай школе больш за 30 год, была Галіна Мікалаеўна Курдо. Яна выкладала рускую мову і літаратуру. У 1965 годзе ей прысвоена Ганаровае званне  школ Беларускай ССР - "Заслужанай настаўніцы". У 1986 годзе прысвоена званне персанальнага пенсіянера рэспубліканскага значэння. 

У верасні 1961 года новая школа гасцінна адчыніла дзверы перад вучнямі. Гэта была першая школа, пабудаваная ў Валожынскім раёне ў пасляваенныя гады.

Пры школе быў арганізаваны драматычны гурток, які наведвалі маладыя і задорныя настаўнікі. Яны былі нястомнымі прапагандыстамі, арганізатарамі мастацкай самадзейнасці сярод вяскоўцаў. Спявалі, танцавалі, арганізоўвалі святы.  Без настаўнікаў не праходзіла ніводнае свята ў раёне. Але гэтага было мала, і тады было вырашана стварыць сапраўдны драматычны калектыў, які і стаў зародкам Пяршайскага народнага тэатра. Яго нязменным рэжысёрам і кіраўніком быў Мікалай Мікалаевіч Ганчарык.

У верасні 1980 года быў адкрыты кабінет ваеннай справы, абсталяваў металічнымі дзвярыма, сігналізацыяй.  Кабінет  быў адзін з лепшых у раёне. На стадыёне быў пабудаваны цір. Школа займала прызавыя месцы ў розных спаборніцтвах. Пры школе  гадавалі свіней і трусоў.

У 1996 годзе да школы далучылі дзіцячы сад.

У 2005 годзе школа набыла статус дзяржаўнай установы адукацыі “Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

У лютым 2008 года школа была ўключана ў рэспубліканскую праграму святкавання 200-годдзя з дня нараджэння В.І.Дуніна-Марцінкевіча. На свяце прысутнічалі вядомыя дзеячы мастацтва, культуры, нашчадкі пісьменніка з Польшчы і Амерыкі.

У 2009 годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” стала пераможцам спаборніцтва  «За стварэнне аптымальных умоў для развіцця адукацыі ў Валожынскім раёне» сярод сельскіх агульнаадукацыйных устаноў”.

У 2011 годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя агульнаадукацыйная школа» з’яўлялася лаўрэатам спаборніцтва «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі » адразу ў дзвюх намінацыях: «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі навучальнага працэсу»  і «Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі фiнансава-гаспадарчай дзейнасці».

У 2011 годзе школу наведаў  Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксандравіч Маскевіч і начальнік упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Таіса Іванаўна Данілевіч, якія высока ацанілі работу педагагічнага калектыву, сацыяльна-педагагічнай службы і кіраўніцтва ўстановы.

2018 год

Школа святкуе свой 150-гадовы юбілей!

Верасень 2011 - дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»

Чэрвень 2016 - установа адукацыі акрэдытавана на адпаведнасць заяўленаму віду навучальна-педагагічны комплекс.

2023 год

Школа святкуе свой 155-гадовы юбілей

11 ноября 2023 года Першайская средняя школа отметила свое 155-летие. Первые упоминания о школе датируются 1868 годом. Першайская школа гордится своими выпускниками, чтит традиции. Поздравить дружный и творческий коллектив в актовый зал школы пришли гости: председатель районного Совета депутатов Воложинского райисполкома Бибик П.И., начальник управления по образованию, спорту и туризму Крикало Т.Н., председатель профсоюза работников науки и образования Воложинского района Каминская М.Н. На торжественном мероприятии почетными грамотами и благодарностями Воложинского райисполкома, Совета депутатов, управления по образованию, спорту и туризму, профкома за профессионализм, многолетний и добросовестный труд были отмечены педагоги и сотрудники учреждения. Среди гостей присутствовали ветераны педагогического труда, известные выпускники: Урбан Э.П. (ученый-селекционер, член-корреспондент НАН Республики Беларусь, первый заместитель генерального директора НПЦ по земледелию по научной работе. Доктор сельскохозяйственных наук, доцент),  Скрундь Е.Е. (26 лет руководил КСУП "Першаи-2014", заслуженный работник хозяйства). Обучающиеся и педагоги удивляли гостей необычными творческими номерами. А к фотозонам выстроилась очередь из желающих оставить в памяти этот день. 

Школа сёння

ИСТОРИЯ ШКОЛЫ В ЛИЦАХ

Дырэктарамі ўстановы адукацыі  былі:

1948-1957 - Першы дырэктар

Кіпкееў Курман –Алі Рамазанавіч

1957-1959Гурыновіч Антон Міхайлавіч

1959-1972 –  Сыцько Анатолій Паўлавіч 

1972-1978Жываглод Яўген Федаравіч

1978-1980 – Турко Міхаіл Міхайлавіч

1980-1983 – Підлы Аляксей Андрэевіч

1983-1995 – Бэндзік Уладзімір Уладзіміравіч

1995-1997 – Шакун Леаніда Пятроўна

1997-2003 – Турко Галіна Міхайлаўна

2003-2007 – Яблонскі Уладзімір Мікалаевіч

2007-2009 – Рубацкая Алена Вацлаваўна

2009-2012 – Харлінская Людміла Казіміраўна

З 2012 года  ўстанову адукацыі ўзначальвае Святлана Леанідаўна Ламака

 

 

свернуть

Достижения

Победитель в номинации «Лучшее учреждение общего среднего образования, расположенное в сельской местности» - ГУО  «Першайский учебно-педагогический комплекс детский сад – средняя школа» по итогам 2020 и 2014 годов.

ІНАВАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ

«Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі»

Тэрмін рэалізацыі: 2018 – 2022 гады

Мэтай дзейнасці нашай установы адукацыі з’яўляецца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, заснаваных на любові да сваёй зямлі, мовы, павазе да гісторыі сваёй Айчыны, нацыянальнай культуры, традыцый і звычаяў народа. Дасягненню мэты спрыяе работа над рэалізацыяй інавацыйнага праекта, накіраванага на вывучэннне помнікаў прыроды, гісторыі і культуры мясцовасці Пяршайскага сельскага выканаўчага камітэта, даследванне жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей, такіх як К.Буйло, Я.Ша, К.Крапіва, В.І.Дунін-Марцінкевіч, граф Тышкевіч, лёс якіх звязаны з Пяршайшчынай. Веданне гісторыі свайго краю дазваляе па-новаму асэнсаваць мінулае, сучаснае і прадставіць будучае, сфарміраваць неабходныя каштоўнасныя арыенціры.

Інсцэнаванае прадстаўленне «Юрэўскае свята» 

Удзел у мітынгу ля помніка мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 

Масленіца 

 Дэкада беларускай мовы і літаратуры. Свята "Вялікдзень"

Экскурсія  в.Малая Люцынка, дзе В.І.Дунін-Марцінкевіч пасяліўся ў 1840 годзе. Дочкі адкрылі школу. Сам паэт займаўся тэатрам, стварыў хор і, вядома, шмат пісаў. Люцынка адразу стала вядомая ва ўсім культурным свеце.

Экскурсія ў в.Тупальшчына, дзе пахаваны В.І.Дунін-Марцінкевіч

 

Канферэнцыя педагагічных работнікаў сталічнай вобласці «Единство, гражданственность, патриотизм – ключевой ресурс развития образования Минщины». У  экспазіцыі «Ожившие страницы» Валожынскі раён прадстаўлялі Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і Пратасевіч М.Р., настаўнік музыкі ў ролі В.І.Дуніна-Марцінкевіча, ураджэнца в.Малая Люцінка Валожынскага раёна.

 «Музей у чамадане», прадставіўшы інтэрактыўную экскурсію на тэму «Шануйце спадчыну сваю»

 

 

 

свернуть

Выпускники школы - наша гордость

Выпускнікі школы  -  гэта наш гонар. Сярод іх ёсць кандыдаты і дактары  навук,  людзі, вядомыя не  толькі ў раёне, вобласці, але і ў Рэспубліцы Беларусь. 

У 1953 годзе Кебіч Вячаслаў Францавіч скончыў Пяршайскую сярэднюю школу з медалём і паступіў ў Беларускі палітэхнічны інстытут.  Кандыдат эканамічных навук, сапраўдны член Міжнароднай Акадэміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны машынабудаўнік БССР, 9 снежня 2020 года В.Ф.Кебіча не стала 
У 1969 годзе Урбан Эрома Пятровіч скончыў Пяршайскую сярэднюю школу. Навуковец-селекцыянер. Член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік генеральнага дырэктара НПЦ па земляробстве па навуковай рабоце. Доктар сельскагаспадарчых навук, дацэнт.
 

 

 

ВЫХАВАННЕ ПРЫГАЖОСЦЮ (нарыс аб настаўніку-метадысту выяўленчага мастацтва 

Пратасевіч-Русовіч Марыі Іосіфаўне)  https://cloud.mail.ru/public/UYon/i9RWpUsXS

свернуть