Маршруты выходного дня
Маршруты выходного дня
Паважаныя бацькі!
Мы прапануем вам правесці выхадны дзень з карысцю для здароўя і папоўніць веды аб мясцінах дзе вы пражываеце і адправіцца разам з дзецьмі на прагулку.
Сумесны час правядзення зарадзіць вас не толькі энергіяй і добрым настроем на цэлы дзень, але і абагаціць вашых дзяцей новымі ўражаннямі і ведамі аб знакамітых мясцінах, аб’ектах нашай малой Радзімы.
Прапануем вашай увазе маршруты сямейнай прагулкі выхаднога дня.
1. Экспазіцыя ў школьным музеі «Я памятаю. Я ганаруся»
Многія Пяршайцы прайшлі цяжкімі дарогамі ўсе 1418 дзён і начэй крывавай вайны, і кожны з іх унёс своў уклад у агульнанародную славу- разгром фашысцкай Германіі, у вялікую Перамогу
2. Мемарыяльная дошка
У барацьбу з акупантамі ўключаліся і дзеці. Ядзі Трацэўскай было тады 14 гадоў.Яна разам з сяброўкай Міхалінай Жаборт вызваліла з нямецкага засценка разведчыкаў атрада «За Савецкую Беларусь». У іх гонар на будынку Пяршайскай школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка самаахвярным дзяўчатам.
3. Пяршайскія ксяндзы
Падчас карнай экспедыцыі ў ліпені- жніўні 1943 года пяршайскія ксяндзы былі ў Пяршаях. Яны згарэлі ў агні разам з жыхарамі вёскі 15 ліпеня 1943 года.
4. Помнік і парк у памяць ахвяр фашыстаў на Пяршайшчыне.
На плошчы у адзін гектар пасаджаны парк з мясцовых парод дрэў і кустоў. Парк складаецца з пяці алеяў, якія сыходзяцца ў цэнтры. Дзве алеі ліпавыя, дзве бярозавыя і адна яловая. Яловая вядзе да помніка, які стаіць у цэнтры парка, на месцы скрыжавання алеяў. Помнік уяўляе сабой стэлу з выявамі мужчыны, жанчыны і дзіцяці, якія стаяць на фоне палаючай хаты.
Экскурсія да помніка ў парк у памяць ахвяр фашыстаў на Пяршайшчыне
Веселая прогулка ВМЕСТЕ
Веселая прогулка "Экскурсия на ферму" 1
Веселая прогулка "Экскурсия на ферму" 2
Желаем Вам веселых, познавательных, интересных прогулок!!!
Благодарим семью Ковраха Игната за предоставленные материалы!
Благодарим семью Иодо Маши и Даши за предоставленные материалы!