Мэта і задачы на 2024/2025 навучальны год
Мэта: стварэнне аптымальнага адукацыйнага асяроддзя, забеспячэнне даступнай і якаснай адукацыі праз змястоўнае напаўненне адукацыйнага працэсу, удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы і стварэнне ва ўстанове адукацыі бяспечных умоў для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Задачы:
стварэнне ўмоў для ўдасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікаў і развіцця іх прафесійных кампетэнцый праз актыўнае прыцягненне іх да ўдзелу ў рабоце вучэбна-метадычных аб’яднанняў, у розных конкурсах прафесійнага майстэрства, павышэнне кваліфікацыі;
павышэнне якасці адукацыйнага працэсу на аснове актуалізацыі прадметных ведаў педагогаў, удасканалення методыкі выкладання прадметаў, авалодання адукацыйнымі тэхналогіямі, неабходнымі для фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбнага прадмета;
удасканаленне сістэмы педагагічнага суправаджэння навучэнцаў, у тым ліку матываваных, праз выкарыстанне эфектыўных адукацыйных методык і тэхналогій;
стварэнне ўмоў для выхавання ў навучэнцаў паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, ідэалогіі беларускай дзяржавы, станаўлення грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, рознабакова развітай, маральна сталай і здаровай асобы;
развіццё сістэмы ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з сям’ёй праз павышэнне адказнасці сям’і за выхаванне дзяцей і ўцягванне ў правядзенне сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку работы «Бацькоўскага ўніверсітэта»;
забеспячэнне дзейснай занятасці непаўналетніх у пазаўрочны час, у тым ліку ў шосты школьны дзень, вячэрні час і канікулярны перыяд з выкарыстаннем рэсурсаў установы адукацыі.