Каб мова родная гучала
Адной з асноўных мэт выхавання ў нашай дашкольнай установе з’яўляецца далучэнне дзяцей да духоўных каштоўнасцей свайго народа. Згадзiцеся, калі паразважаць на гэтую тэму, гарманічнае развіццё чалавека не магчыма без фарміравання ў яго самасвядомасці, самапавагі і нават нацыянальнай годнасці. Кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову, павінен умець спяваць свае народныя песні, танцаваць народныя танцы, ведаць нацыянальныя святы і традыцыі, любіць свае родныя мясціны, сваю радзіму Беларусь.
Таму ў нашай дашкольнай установе праводзяцца беларускія святы: Каляды, Багач, Гуканне вясны, Масленіца. Выхавацелі нашага садка праводзяць заняткі на беларускай мове, знаёмяць дзяцей з творамі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з народнымі казкамі, гульнямі, звычаямі. Педагогі дашкольнай установы валодаюць сучаснымі метадамi працы з выхаванцамi.