Цель и задачи

Мэта і задачы на 2022/2023 навучальны год

Мэта: стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае развіццю асобы вучня і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей,  кампетэнцый і фарміраванню патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

 Задачы:

  1. Стварыць умовы для забеспячэння вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю профільнага навучання, прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання.
  2. Павышаць ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз удасканаленне сістэмы работы метадычных фарміраванняў, выкарыстанне тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе, актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы.
  3. Удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі  адукацыйных праграмах спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру ва ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  4. Удасканальваць сістэму выхавання, якая забяспечвае фарміраванне ў вучняў і выхаванцаў духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх аб’ектаў адукацыйнага працэсу.
  5. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.