Сустрэча з супрацоўнікамі Валожынскага краязнаўчага музея, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

11.04.2023

11 красавіка адбылася сустрэча старшакласнікаў з супрацоўнікамі Валожынскага краязнаўчага музея, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Дырэктар музея Лоўчая Н.П. паведаміла вучням аб выпрабаваннях праз якія прайшлі вязні Валожынскага, Вішнеўскага, Ракаўскага, Івянецкага гета ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У заключэнні Наталля Паўлаўна заклікала памятаць аб жудасных старонках гісторыі краіны і берагчы мір на нашай зямлі.