Міжнародны дзень роднай мовы ў школе

21.02.2023

У Пяршайскай сярэдняй школе Міжнародны дзень роднай мовы  стаў выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ёй і разам правесці дзень роднай мовы. На працягу ўсяго дня ў школе праводзілася акцыя “Вітаемся па-беларуску”, медыйныя перапынкі, квэст-гульня “Роднае слова! Гучы!”. Вучні 8-9 класаў далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.