Инновационная деятельность. Отчет

2021/2022 навучальны год

11 мая 2022 года на базе ўстановы адукацыі прайшло пасяджэнне №4 метадычнага аб'яднання музычных кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна па тэме: "Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўстановах дашкольнай адукацыі з беларускай мовай навучання з выкарыстаннем тэхналогій візуалізацыі і інш.". М.Р.Пратасевіч, музычны кіраўнік сумесна з выхаванцамі і навучэнцамі падрыхтавалі інсцэнаванае прадстаўленне «Юрэўскае свята» - прагляд музычнай забавы па адукацыйнай вобласці «Мастацтва» (музычная дзейнасць). Беларускія народныя гульні і абрады не толькі садзейнічаюць узбагачэнню дзіцячай мовы, але і развіваюць іх пазнавальныя і інтэлектуальныя здольнасці, пашыраюць кругагляд навучэнцаў, далучаюць да нацыянальнай культуры. Мэтанакіраваная работа па стварэнню ўмоў для далучэння дзяцей старэйшага ўзросту, вучняў пачатковых класаў да нацыянальнай культуры праз народныя святы і абрады дапамагае кожнаму дзіцяці з ранняга ўзросту адчуць сябе грамадзянінам Айчыны.

7 мая 2022 года навучэнцы і педагогі Першайскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у мітынгу ля помніка мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаным 77-й гадавіне Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вядучыя мітынгу нагадалі ўдзельнікам пра апошнія дні вайны і пра тое, якім коштам дасталася нашаму народу гэтая перамога. Да мітынгу далучыліся ўдзельнікі аўтапрабегу. На гэты раз нагода - Дзень Дзяржаўнага Герба і Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, актыўныя жыхары Валожынскага раёна аб'ядналіся ў адну аўтакалону, упрыгожаную дзяржаўнымі сімваламі, і праехалі па месцах воінскіх пахаванняў нашага раёну, каб аддаць даніну памяці, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да памятніка і ўшанавалі памяць аб загінуўшых абаронцах Радзімы і мірных жыхарах хвілінай маўчання. Доўг жывых - шанаваць памяць герояў.

Падведзены вынікі ХV Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Вялікая Айчынная вайна 1941 - 1945 гадоў у гістарычнай памяці народа", якая праходзіла з 4 па 29 красавіка 2022 года. Заснавальнікі і арганізатары мерапрыемства – ДНУ "Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", УА "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка", камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, упраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, ДУА "Гімназія № 174 г. Мінска". У канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў адукацыі блізкага замежжа і Рэспублікі Беларусь, сярод іх - 28 навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Даследчая работа "Вялікая Айчынная вайна вачыма маіх аднавяскоўцаў" вучаніцы 10 класа Скрундзь Кацярыны адзначана Дыпломам удзельніка.

У шосты школьны дзень 30 красавіка 2022 года вучні ўстановы адукацыі наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У суправаджэнні настаўніка беларускай мовы і літаратуры Калясінскай Я.З. вучні пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся шмат цікавага пра вялікі подзвіг нашых суайчыннікаў падчас вайны, рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады. Сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, вялізная экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, мультымедыйныя экспанаты, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - усё гэта акунула ў атмасферу тых гадоў, у трагічныя гады нашай Радзімы. Асаблівае ўражанне на хлопцаў зрабілі экспазіцыі баявой тэхнікі і ўзбраення: знакамітая "Кацюша", танкі Т-34, стралковая і артылерыйская зброя, ваенна-транспартны самалёт ЛІ-2. Незгладжальныя ўражанні пакінула наведванне музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны!

9 кастрычніка 2022 года прайшоў раённы літаратурны конкурс "Маладыя галасы - 2022" з мэтай выяўлення і падтрымкі юных талентаў Валожыншчыны на літаратурнай ніве, садзейнічання духоўнаму і культурнаму развіццю дзяцей і моладзі, прапагандзе лепшых твораў юных літаратараў.

Па выніках конкурса пераможцамі сталі:

у намінацыі "Памяці нашай споведзь..." - Рудая Ксенія, вучаніца 6 класа - Дыплом 2 ступені;

у намінацыі "На пяшчотных хвалях кахання..." - Чэрнік Марыя, вучаніца 7 класа - Дыплом 3 ступені;

вучань 3 класа Трухан Канстанцін - Дыплом 1 ступені.

31 сакавіка 2022 года адбыўся заключны тур раённага конкурса работ даследчага характару «Юны даследчык».

ВІНШУЕМ!

Дыплом I ступені (секцыя "Філалогія") - Кушаль Данііл, вучань 5 класа, кіраўнік - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Калясінская Я.З.;

Дыплом II ступені (секцыя "Гісторыя") - Скрундзь Кацярына, вучаніца 10 класа, кіраўнік - настаўнік гісторыі Шапавал А.В.

11 сакавіка 2022 года завяршыўся другі этап адкрытага фестывалю дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў «Я – даследчык» Мінскай вобласці. Віншуем Бандаровіч Дамініку, вучаніцу 4 класа, у намінацыі "Гуманітарныя веды", кіраўнік - Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Масленіца — гэта вясёлыя провады зімы, з радаснымі гуляннямі і песнямі. Нават бліны,  атрыбут гэтага свята, маюць асаблівае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны сімвалізіруюць сонца, якое свеціць усё ярчэй і робіць працяглым дзень.

05.03.2022 вучні, іх бацькі, педагогі святкавалі Масленіцу. Дзеці і дарослыя ад душы весяліліся: вадзілі харавод, пелі і танцавалі, маглі сагрэцца гарачым чаем і паласавацца салодкімі прысмакамі, блінамі. А якая самая яркая падзея гэтага свята? Канешна, спальванне чучала! Чучала — сімвал адыходзячай зімы — загарэлася хутка. Разам з полымем адышлі ўсе няўдачы. Масленіца атрымалася на славу! Дзякуем настаўніку гісторыі, кіраўніку школьнага музея Шапавал А.В. за падрыхтоўку свята!

З 14 па 24 лютага 2022 года ў Пяршайскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла  Дэкада беларускай мовы і літаратуры. Займальныя формы правядзення мерапрыемстваў: урок-падарожжа «Свясцячыя і шыпячыя зычныя. Іх вымаўленне і правапіс» у 5 класе, квэст-гульня «Мову родную люблю» да Дня роднай мовы, свята "Вялікдзень" -  садзейнічалі ўдасканаленню лінгвістычных, камунікатыўных і моўных кампетэнцый вучняў, прывіццю любові да роднай мовы, захаванню традыцый і культуры беларускага народа.

19 лютага 2022 года прайшоў раенны фестываль-конкурс выканаўцаў ваенна-патрыятычнай песні "Вікторыя". Белашэўская Кіра, вучаніца 6 класа атрымала Дыплом за ўдзел у конкурсе. 

27 і 28 студзеня 2022 года прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай навукі. На працягу 2 дзён вучні 1-10 класаў сталі ўдзельнікамі  квэст-гульні «Беларусам я завуся, родным краем ганарыуся!», інтэрактыўнай гульні «Родная мова, цудоўная мова», на перапынках адказвалі на займальныя пытанні гульні «БУМ» (Быстрее. Умнее. Мудрее), члены даследчага аб'яднання вучняў «Эрудит» падрыхтавалі паведамленні аб дасягненнях у беларускай навуцы. У кожным інтэлектуальным і творчым конкурсе вызначыліся безумоўныя лідэры, якія былі адзначаны прызамі і падзякамі за актыўны ўдзел.

20 снежня 2021 года ў рамках правядзення Дэкады пачатковых класаў настаўнік пачатковых класаў Арцішэўская Г.М. правяла ў 4 класе урок па вучэбным прадмеце “Чалавек і свет” па тэме “Пад сценамі старажытных замкаў”. Дзеці пазнаёміліся з іх галоўным прызначэннем, знешнім выглядам, а таксама з сучасным станам замкаў Беларусі. Вучні зацікавіліся гістрычным мінулым беларускай зямлі, нашымі продкамі, якія ўзводзілі такія велічныя збудаванні дзя абароны свайго краю ад ворагаў.

14 снежня 2021 года падведзены вынікі XI раённвгв фестывалю работ даследчага характару дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў «Я - даследчык» у намінацыі «Гуманітарныя веды» пераможцам стала Бпндаровіч Дамініка, вучаніца 4 класа з даследчай работай «Вышыўка крыжыкам: ад мінулага да сучаснасці». Кіраўнік  - Іваноўская Я.М.
 
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Калясінская Я.З. прыняла ўдзел у акцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», намінацыя «Героі зямлі беларускай» распрацавала творчы праект “Беларускі Дудар”. У праекце сабрана і прааналізавана інфармацыя аб жыцці і творчым шляху выдатнага беларускага драматурга В.І.Дуніна-Марцінкевіча. 
 
 

Тыдзень музеяў Мінскай вобласці стартаваў у дзяржаўнай установе адукацыі «Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» 19 кастрычніка 2021 года. Першымі школьны гісторыка-краязнаўчы музей імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча наведалі вучні 9,10 класаў. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Калясінская Я.З. правяла экскурсію па адной з экспазіцый музея, прысвечанай жыццю і літаратурнай творчасці першага беларускага пісьменніка, драматурга і тэатральнага дзеяча, заснавальніка Беларускага нацыянальнага тэатра Вінцэнта Іванавіча Дуніна-Марцінкевіча. У экспазіцыю ўвайшлі асабістыя рэчы пісьменніка: падсвечнік, статуэтка, фарфоравы кубак, шкатулка, рамка тэрмометра, кішэнны гадзіннік, падораны пісьменнікам супрацоўніку за добрую працу.

Працягам экскурсіі стала наведванне в.Малая Люцынка, дзе пісьменнік пасяліўся ў 1840 годзе. Дочкі адкрылі школу. Сам паэт займаўся тэатрам, стварыў хор і, вядома, шмат пісаў. Люцынка адразу стала вядомая ва ўсім культурным свеце.

Завяршылася экскурсія ў в.Тупальшчына, дзе пахаваны В.І.Дунін-Марцінкевіч. Сёння гэтыя могілкі больш нагадваюць парк. І ў цэнтры гэтага «парку» размешчана капліца-пахавальня Жаброўскаму, пабудаваная ў 1852 годзе. А ў 1884 годзе ў ёй адпявалі «дудара беларускага» - Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. На самой магіле пісьменніка ўсталяваны бронзавы бюст, які прыцягвае ўвагу ўжо здалёк. 

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце атрымала сертыфікат за ўдзел у рэспубліканскай e-mail канферэнцыі "Сучасныя падыходы да арганізацыі эфектыўнай работы метадычных аб'яднанняў класных кіраўнікоў". Галіна Мечыславаўна прадставіла вопыт работы метадычнага аб'яднання намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце.

5 верасня 2021 года Копыль стаў сталіцай Дня беларускай пісьменнасці. Пяршайскі дзіцячы сад - сярэдняя школа стала ўдзельнікам інтэрактыўнай пляцоўкі «Міншчына літаратурная». Настаўнік музыкі Пратасевіч М.Р.  прадставіў  касцюміраваную тэатральную прэзентацыю па творы В.І.Дуніна-Марцінкевіча – выхадца в.Малая Люцінка Мінскай вобласці.

27 жніўня 2021 года ў Нясвіжы прайшла канферэнцыя педагагічных работнікаў сталічнай вобласці «Единство, гражданственность, патриотизм – ключевой ресурс развития образования Минщины». У  экспазіцыі «Ожившие страницы» Валожынскі раён прадстаўлялі Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце і Пратасевіч М.Р., настаўнік музыкі ў ролі В.І.Дуніна-Марцінкевіча, ураджэнца в.Малая Люцінка Валожынскага раёна.

25 жніўня 2021  года педагогі Пяршайскай школы прынялі ўдзел у канферэнцыі педагагічных работнікаў Валожынскага раёна «Образовательные стратегии Воложинского района – единство, гражданственность, патриотизм».

На базе Ракаўскай сярэдняй школы ў секцыі пад назвай «Гісторыка-краязнаўчая і экскурсійная дзейнасць як сродак выхавання грамадзяніна і патрыёта» Калясінская Я.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце падзяліліся з калегамі вопытам арганізацыі такой формы экскурсійнай работы, як «Музей у чамадане», прадставіўшы інтэрактыўную экскурсію на тэму «Шануйце спадчыну сваю».

 

2020/2021 навучальны год

20 мая 2021 года на базе ўстановы адукацыі прайшоў ПДС намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце. Арцішэўская Г.М. прадставіла вопыт "Рэалізацыя этнакультурнага кампанента ў перыяд аздараўлення дзяцей (вопыт работы аздараўленчага лагера з дзенным знаходжаннем дзяцей).

Намеснікі дырэктара па выхаваўчай рабоце наведалі гісторыка-краязнаўчы музей імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча, касцел Святога Юрыя і Маці Божай Шкаплернай, урочышча Вялае (паляўнічы домік графа Тышкевіча).

1 красавіка 2021 года прайшоў раённы этап конкурсу работ даследчага характару "Юны даследчык". Ад установы адукацыі члены ДГВ "Эрудыт" прадстаўлялі тры даследчыя работы па беларускай літаратуры, гісторыі, фізіцы. Як вынік:

Дыплом 1 ступені - даследчая работа "Антрапанімічная форма як сродак выражэння творчасці народа (лінгвакультуралагічны аспект. Мянушкі)" - Швецоў Аляксей (настаўнік Калясінская Я.З.);

Дыплом 2 ступені - даследчая работа "У чым сакрэт тэрмаса" - Парэцкая Лаліта (настаўнік Коўрах А.А.);

Дыплом 3 ступені - даследчая работа "Касцел Святога Юрыя і Маці Божай Шкаплернай: гісторыя і сучаснасць" - Скрундзь Кацярына (настаўнік Шапавал А.В.).

Віншуем!

 

25 сакавіка 2021 года вучаніца 7 класа Іваноўская Настасся (кіраўнік Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце) прадставіла на конкурс работ творчай моладзі «ЗАЛАТОЕ ПЯРО «БЕЛАЙ РУСІ» – 2021» ў намінацыі  катэгорыя «Навучэнец» на тэму «Каштоўнасці, што нас нас аб'ядноўваюць» эсэ «КРАЙ МОЙ – ГОНАР МОЙ». Матэрыял быў надрукаваны ў раённай газеце "Працоўная слава".

 

Масленіца - старажытнае славянскае свята, вясёлыя провады зімы, заклік да вясны, а бліны - абавязковы атрыбут, сімвал сонца, якога так не хапае зімой.
У нашай школе гэтае цудоўнае свята адзначаецца штогод. І ў суботу, 13 сакавіка 2021 года, у школе было асабліва людна і весела, усім хацелася правесці Зіму ды сустрэць дружна Вясну. Рыхтаваліся да свята ўсё, развучвалі песні, крычалкі, падбіралі прыказкі, прымаўкі, рыхтавалі ўборы, пяклі бліны.
Па традыцыі гулянні прайшлі на свежым паветры. На прышкольнай плошчы гучалі песні, жарты, прыпеўкі.
Навучэнцы не толькі вадзілі карагоды, спаборнічалі ў сіле і спрыце, але і пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся пра векавыя традыцыі і абрад святкавання Масленіцы. Успомнілі, што азначае кожны дзень тыдня, пра тое, што бліны маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой сімвал сонца, якое ўсё ярчэй разгараецца, падаўжаючы дні.
І, напэўна, самай важнай справай свята стала спаленне пудзіла Масленіцы, пад песню - заклічку «Гары, гары ясна...». Праводзілі Зіму, спалілі ўсе непрыемнасці і крыўды і вызвалілі месца Вясне, знаку ўсяго новага, маладога, лепшага.
А якое ж свята без пачастункаў! Пасля заканчэння свята было чаяванне з блінамі. У гэты дзень усе здавалася незвычайна смачным і салодкім. Свята атрымалася на славу.
 
 
 

1 сакавіка 2021 года для ўдзелу ў  рэспубліканскім конкурсе навуковых даследчых краязнаўчых работ навучэнцаў у намінацыі "Культурная спадчына" была прадстаўлена даследчая работа "Касцёл Святога Юрыя і Маці Божай Шкаплернай: гісторыя і сучаснасць". Аўтар: Скрундзь Кацярына, вучаніца 9 класа. Кіраўнік: Шапавал Алена Вкенцьеўна, настаўнік гісторыі. 

Як вынік - 1 месца ў раённым этапе.

Віншуем!

Міжнародны дзень роднай мовы  адзначаецца 21 лютага. Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека. Вучні  Пяршайскай школы прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах “Размаўляй са мной па-беларуску” і “Лепшы перакладчык”, наведалі музей ім.В.І.Дуніна-Марцінкевіча, школьную бібліятэку. Дзеці ўзбагачалі  слоўнікавы запас,  набывалі карысныя навыкі зносін на роднай мове, знаёміліся з беларускай культурай і гісторыяй пры дапамозе разнастайных конкурсаў і гульняў.

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі, афіцыйна ўстаноўлены ў 1993 годзе.

З мэтай садзейнічання развіццю творчай асобы вучняў у Пяршайскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, 28-29 студзеня 2021 года прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню навукі. 

ШАГ. Наведванне вучнямі 8,9,11 класаў творчай майстэрні скульптара, члена Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, мастацтвазнаўцы В.Ф.Калясінскага

Урок беларускай літаратуры ў 5 класе па тэме "Навука этнаграфія" (настаўнік беларускай мовы і літаратуры Я.З.Калясінская)

Урок гісторыі ў 7 класе па тэме "Край мой родны, беларускі край!" (настаўнік гісторыі А.В.Шапавал)

Інтэлектуальная гульня "Што? Дзе? Калі?" па тэме "О, зямелька мая дарагая..." (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Я.М.Іваноўская)

28 снежня 2020 года падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Нататкі юнага вандроўніка». Віншуем! Чарвінскую Дзіяну, вучаніцу 9 класа Пяршайскага дзіцячага сада-сярэдняй школы - Дыплом III ступені ў намінацыі «Замалёўка вандроўцы». Кіраўнік - Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

19 снежня 2020 года для вучняў 5-8 класаў прайшло мерапрыемства "Як святкуюць Каляды у Беларусi?"

Так, вучні 5 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Калясінскай Я.З., выступілі з найлепшымі пажаданнямі і тэатралізаваным действам у рамках інавацыйнага праекту «Укараненне этнакультурнай тэхналогіі для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі». 

Здаўна на Беларусі Каляды лічыліся адным з галоўных калядных святаў, калі раджаныя хадзілі па дварах, спявалі песні з пажаданнямі здароўя і дабрабыту. Гаспадары стараліся шчодра адарыць гасцей, так як іх прыход лічыўся добрай прыкметай – год будзе паспяховым на ўраджай  і прынясе вялікі дастатак у хату.

Прыемна адзначыць, што гаспадары (вучні 5 класа) з радасцю прынімалі ўдзельнікаў. Дарослыя і дзеці стараліся падпяваць, удзельнічалі ў гульнях, дапамагалі падняць раптам захварэўшую казу-плясунню, прытанцовывалі. Пасля  пажаданняў здароўя, міра і дабрабыту шчодрым гаспадарам раджаныя развітваліся да наступнага года з надзеяй, што добрыя народныя традыцыі не  страцяць сваю актуальнасць. 

У снежні 2020 года з мэтай актывізацыі турысцка-экскурсійнай работы з вучнямі, заахвочвання ўдзельнікаў экскурсій вучаніца 7 класа Іваноўская Настасся і вучаніца 9 класа Чарвінская Дзіяна (кіраўнікі: Арцішэўская Г.М., Іваноўская Я.М., намеснікі дырэктара) прадставілі матэрыялы для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе «Нататкі юнага вандроўніка». Вучаніцы пад час наведванняў вялі дзеннік падарожніка. Дзеннік падарожніка – гэта своеасаблівы дакумент для фіксіравання наведванняў экскурсійных аб'ектаў Беларусі, які на працягу запаўнення дапамог вучням пашырыць веды аб гістарычных, культурных і прыродных каштоўнасцях Рэспублікі Беларусь, сістэматызаваць вядомыя і малавядомыя гістарычныя, культурныя, эканамічныя, прыродныя, сацыяльныя каштоўнасці малой радзімы.
 
 
 
 

30 лістапада 2020 года ў Пяршайскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў першы этап фестывалю-конкурсу работ даследчага характару дзяцей дашкольнага ўзросту і малодшых школьнікаў "Я - даследчык".

Пераможцамі першага этапу сталі:

даследчая работа "Почему лягушки разного цвета". Аўтар: Коўрах Ігнат, выхаванец дзіцячага сада. Кіраўнік: Коўрах А.А., настаўнік фізікі, законны прадстаўнік выхаванца. Ігнат на вадаемах у аг.Пяршаі ўбачыў дзвюх розных па колеру лягушак. Зацікавіўся: чаму яны розныя? Гэта і стала тэмай даследавання.

даследчая работа "Посуд нашых продкаў (на аснове даследавання калекцыі ганчарных вырабаў школьнага краязнаўчага музея імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча)». Аўтары: Скрундзь Ксенія, вучаніца 4 класа, Бандаровіч Дамініка, вучаніца 3 класа. Кіраўнік: Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Пры наведванні школьнага музея юных даследчыкаў вельмі ўразіла вялікая колькасць розных па аб’ёме і колеру ганчарных вырабаў, змешчаных у адным з раздзелаў музея «Ганчарныя вырабы». Для чаго яны выкарыстоўваліся ў побыце беларускага народа, што абазначае іх афарбоўка, узор? Наведаўшы Івянецкі музей традыцыйнай культуры; з размовы з Калясінскім В.Ф., скульптарам, членам саюза мастакоў Беларусі, керамістам; з літаратурных крыніц вучаніцы ўстанавілі, што ганчарныя вырабы дзеляцца на сем асноўных груп, даведаліся пра адметнасць івянецкай керамікі (фляндроўка). І разам з тым размясцілі ганчарныя вырабы, размешчаныя ў калекцыі музея, у адпаведнасці з  класіфікацыяй паводле іх функцыянальнага прызначэння.

13 лістапада 2020 года вучні Пяршайскага дзіцячага сада - сярэдняй школы ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння І ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі» наведалі музей традыцыйнай культуры ў Івянцы. Асноўная дзейнасць музея сёння звязаная не толькі з пашырэннем фондаў музея, але і з адраджэннем і захаваннем традыцыйных народных промыслаў і рамёстваў Івянца і Валожынскага раёна.
 
Вучні  пад кіраўніцтвам Іваноўскай Я.М., намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце і Жамойдзінай М.В., педагога-арганізатара таксама наведалі цэнтр рамёстваў, які ўключае ганчарню, майстэрню ткацтва. Тут убачылі не толькі старадаўнія інструменты і працу майстроў, але і вынік іх працы: гліняны посуд, ручнікі і многае іншае.

 

16 кастрычніка 2020 года ў рамках правядзення тыдня Маці для вучняў пачатковых класаў Акула М.В., настаўнік пачатковых класаў, правяла вольны час "Дзень беларускіх народных гульняў" з мэтай: далучэнне да вытокаў народнай культуры ў працэсе развучвання малых формаў беларускага фальклору, знаёмствы з народнымі гульнямі, забавамі, звычаямі. 

1 верасня 2020 года ў Пяршайскім дзіцячым садзе - сярэдняй адукацыі  першы ўрок быў прысвечаны тэме «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі». Асноўная задача першага ўрока - фарміраванне ў вучняў пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, выхаванне грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.

 

25 ліпеня вёска Пяршаі святкавала свята «Куточак сэрцу дарагі». Вёска мае цікавую і непаўторную гісторыю і рэшткі пабудоў, якія захаваліся і выклікаюць вялікую цікавасць сёння  ў турыстаў. Жывуць у ёй працавітыя і таленавітыя людзі. Свята атрымалася насычаным і цікавым як для гасцей вёскі, так і для яе жыхароў – дзяцей і дарослых.

На галоўнай пляцоўцы ладзілася культурная праграма, праз якую былі ўзноўлены гістарычныя падзеі з жыцця вёскі. Адбылося ўшанаванне жыхароў, якія пакінулі добры след на гэтай зямлі, і лепшых працаўнікоў розных сфер. Пяршайскім дзіцячым садам-сярэдняй школай была прадстаўлена выстава малюнкаў вучняў, выстава фотаздымкаў "Са школьнага жыцця", прадстаўлены летапіс установы.

2 ліпеня 2020 года кіраўніцтва Пяршайскага дзіцячага сада -сярэдняй школы, вучнямі, настаўнікамі, прадстаўнікамі Пяршайскага сельвыканкама, КСУП "Пяршаі-2014" усклалі кветкі помніку загінуўшым мірным жыхарам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў гонар святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

 

У кожным кутку Беларусі, у кожным горадзе, пасёлку, вёсцы ёсць свае прыродныя асаблівасці, спецыфічныя рысы гісторыі і культуры, якія складаюць той феномен, які фарміруе ў чалавеку цікавасць і прыхільнасць да роднага краю, яго патрыятычныя пачуцці, гістарычная свядомасць, сацыяльную актыўнасць.

Дапамагчы лепш даведацца пра свой край, глыбей зразумець асаблівасці яго прыроды, гісторыі і культуры, іх узаемасувязь з прыродай, гісторыяй і культурай краіны, свету, прыняць удзел у стваральнай дзейнасці, развіць свае ўласныя здольнасці - у гэтым заключаецца асноўны сэнс правядзення «Дня краязнаўства».

17 чэрвеня 2020 г. дзень краязнаўства прайшоў у аздараўленчым лагеры з дзенным знаходжаннем дзяцей "Крынічка".

Навучэнцы сумесна з выхавацелямі Калясінскай Я.З. і Сымановіч Т.А. пазнаёміліся з турысцкімі і краязнаўчымі традыцыямі і магчымасцямі Валожынскага раёна, здзейснілі экскурсію "Мая Пяршайщина", наведалі школьны музей імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча.

Дзеці зрабілі высновы, што займацца краязнаўствам цікава, весела і пазнавальна. Яшчэ яны адзначылі, што перш чым ехаць далёка, трэба даведацца пра свой край, сваю малую радзіму.

У рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Пяршайскім дзіцячым садзе - сярэдняй школе 7 мая 2020 года вучні 6 класа Пяршайскага дзіцячага сада - сярэдняй школы сумесна з класным кіраўніком Жамойдзінай М.В., намеснікамі дырэктара Арцішэўскай Г.М. і Іваноўскай Я.М.  прынялі ўдзел  па ўскладанні кветак да Помніка ў памяць аб загінуўшых земляках  у  гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні сваімі рукамі зрабілі вянок Перамогі. 

8 мая 2020 года былі арганізаваны і прайшлі мерапрыемствы і акцыі:

7 клас - вусны часопіс "Полынем абпаленае дзяцінства". Вучні наведалі школьны музей, у прыватнасці ваенную экспазіцыю "Пяршайшчына ў гады вайны". Кіраўнік музея Шапавал А.В. расказала вучням пра подзвіг людзей у гады Вяликай Айчыннай вайны. Вучні ўзгадалі подзвіг юнай піянеркі Я.Трацэўскай, заслужаную настаўніцу БССР Курдо Г.М. (перанесла блакаду Ленінграда). Вучні ўсклалі кветкі на магілы Я.Трацэўскай, Г.М.Курдо і воінаў РККА в.Скрундзеўшчына.

 

8 клас - круглы стол "75 пад мірным небам". Вучні ўсклалі кветкі да магілы ксяндзоў  Ахілеса і Германа, якія коштам свайго жыцця (былі спалены немцамі) выратавалі мірных жыхароў. 

 

9 клас - час зносінаў "Дзень Перамогі - свята кожнай сям'і". Вучні сумесна з класным кіраўніком Калясінскай Я.З. узгадалі пра сваіх родных, якім давялося перажыці жахі вайны. Усклалі кветкі да помніка мірным жыхарам, якія загінулі ў гады вайны.

  

Свята Дня Перамогі - важная падзея для ўсіх людзей нашай краіны. Яно не змагло не прайсці  незаўважаным для дашкольнікаў. У дзіцячым садзе прайшоў занятак па лепцы  военнай тэхнікі. 

 

У красавіку 2020 года падведзены вынікі конкурсу работ творчай моладзі «ЗАЛАТОЕ ПЯРО «БЕЛАЙ РУСІ» – 2020». Віншуем! Калясінскую Паліну, вучаніцу 9 класа Пяршайскага дзіцячага сада-сярэдняй школы - 2-е месца ў катэгорыі «Навучэнцы», эсэ «Легенда пра Пяршаі». Кіраўнік - Калясінская Я.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

У красавіку 2020 года падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка».

Віншуем! Сакалоўскую Віялету, навучэнку 9 класа Пяршайскага дзіцячага сада-сярэдняй школы - Дыплом III ступені ў 4-ай узроставай катэгорыі (9-10 класы). Кіраўнік - Калясінская Я.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

 https://выступленне

У красавіку 2020 года падведзены вынікі VII раённага конкурсу работ даследчага характару сярод навучэнцаў 5-10 класаў «Юны даследчык».

Віншуем! Пераможцу VII раённага конкурсу работ даследчага характару сярод навучэнцаў 5-10 класаў «Юны даследчык» у секцыі «Гуманітарныя веды. Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»: Дыплом III ступені - Швецова Аляксея, навучэнца 7 класа Пяршайскага  дзіцячага сада - сярэдняй школы, кіраўнік Калясінская Я.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

З 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года ў перыяд вясновых канікул у Пяршайскім дзіцячым садзе - сярэдняй школе працаваў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей "Крынічка". У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі» была распрацавана праграма работы лагера "Чароўны куфэрак. Вясна", якая спрыяе адраджэнню нацыянальных культурных традыцый - фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, захаванню і развіццю роднай мовы - стварэнню ўмоў для фарміравання і развіцця этнакультурнай кампетэнтнасці навучэнцаў, і ўсведамлення імі сваёй самабытнасці і непаўторнасці як беларусаў.

Каляндарны план работы

рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі»

на 2019/2020 навучальны год

 

№п/п

Змест работы

Тэрмін

Адказныя

Форма афармлення вынікаў работы

1

Праблемна-арыентаваны аналіз стану адукацыйнага працэсу і яго вынікаў, выяўленне актуальных для ўстановы адукацыі праблем

чэрвень

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Аналіз работы

2

Паседжанне педагагічнага савета «Асноўныя напрамкі работы ўстановы адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе. Рэалізацыя інавацыйнага праекта - уключэнне ў практыка-даследчую дзейнасць»

жнівень

Ламака С.Л., дырэктар

Выпіска з пратакола педсавета, загад на падставе рашэння педсавета

3

Выданне загаду аб працягу рэалізацыі інавацыйнай дзейнасці

жнівень

Ламака С.Л., дырэктар

Загад

4

Правядзенне дней праекту

На працягу года

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Метадычныя  матэрыялы

5

Правядзенне бацькоўскага сходу з мэтай інфарміравання аб мэтах і задачах праекта ў бягучым навучальным годзе

верасень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Класныя кіраўнікі

Пратакол схода

6

Вывучэнне матэрыялаў перыядычнага друку, матэрыялаў сеткі Інтэрнэт, тэматычнай літаратуры, стварэнне анатаванага спісу літаратуры па інавацыйнай дзейнасці кожнага педагога

верасень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Анатаваны спіс літаратуры, гласарый

7

Інструктыўна-метадычная нарада па вывучэнні нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць інавацыйную дзейнасць. Распрацоўка лакальных нарматыўных дакументаў

верасень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

 

Пратакол, лакальныя нарматыўныя дакументы

8

Дыягностыка ўзроўню здароўя навучэнцаў

верасень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Класныя кіраўнікі

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання

9

Размяшчэнне інфармацыі аб інавацыйнай дзейнасці на сайце ўстановы адукацыі

пастаянна

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Старонка сайта, гіперспасылкі, папаўненне матэрыялаў віртуальнага метадычнага кабінета

10

Распрацоўка плана-графіка павышэння кваліфікацыі педагогаў, якія рэалізуюць інавацыйны праект

верасень

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

План-графік павышэння кваліфікацыі педагогаў

 

11

Падрыхтоўка электроннага рэсурсу «У дапамогу педагогу, які рэалізуе інавацыйны праект»

верасень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Матэрыялы ў электронным выглядзе: метадычныя і дыдактычныя матэрыялы, рэкамендацыі, памяткі, алгарытмы

12

Карэкціроўка каляндарнага плана інавацыйнай дзейнасці

верасень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Каляндарны план, рэкамендацыі кансультанта па арганізацыі педагагічнага даследавання, базавы гласарый

13

Метадалагічны семінар «Арганізацыя педагагічнага даследавання педагогаў у ходзе рэалізацыі інавацыйнага праекта» (сустрэча з кансультантам праекта)

 

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Метадычныя рэкамендацыі

14

Карэкціроўка праграмы псіхолага-педагагічнага суправаджэння інавацыйнай дзейнасці

верасень

Сымановіч Т.А., педагог-псіхолаг

Праграма педагагічнага суправаджэння інавацыйнай дзейнасці, вызначэнне схемы (рэжыму, спосабаў) ўзаемадзеяння псіхолага з педагогамі

15

Інструктыўна-метадычная нарада «Вядзенне дакументацыі ў працэсе ажыццяўлення інавацыйнай дзейнасці і дзённіка ў педагагічнага даследавання»

верасень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Пратакол, рэкамендацыі (памяткі) па вядзенню дзённікаў педагагічнага даследавання

16

Работа клуба «Адраджэнне»

На працягу года

Пратасевіч М.Р., настаўнік музыкі

Праграма работы клуба

17

Работа «Школы маладога экскурсавода»

На працягу года

Шапавал А.В., кіраўнік школьнага музея

Стварэнне віртуальнага музея

18

Традыцыі беларусаў. Свята «Дажынкі»

верасень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Размяшчэне інфармацыі на сайце ўстановы адукацыі

19

Вусны часопіс «Свята Пакровы»

кастрычнік

Калясінская Я.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Распрацоўка мерапрыемства

20

Свята «Багач»

лістапад

Пратасевіч Н.Р., музычны кіраўнік

Распрацоўка мерапрыемства

21

Кансультацыя для педагогаў па справаводству інавацыйнай дзейнасці

верасень – май

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Рэкамендацыі, памяткі, схемы вядзення дакументацыі

22

Дыягностыка ключавых кампетэнцый педагогаў установы адукацыі

кастрычнік

Сымановіч Т.А., педагог-псіхолаг

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

23

Дыягностыка ключавых кампетэнцый вучняў установы адукацыі

кастрычнік

Сымановіч Т.А., педагог-псіхолаг

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

24

Вывучэнне ўзроўню выхаванасці вучняў

лістапад

Сымановіч Т.А., педагог-псіхолаг

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

25

Арганізацыя даследчай і праектнай дзейнасці вучняў па прадметах, якія знаходзяцца ў сферы іх інтарэсаў

кастрычнік

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Табліца-спіс «Тэмы творчых і даследчых работ на 2019/2020 навучальны год»

26

«Выкарыстанне этнакультурных тэхналогій у адукацыйным працэсе» (семінар-аўкцыён)

кастрычнік

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Электронная папка з матэрыяламі семінара-аўкцыёна

27

Тыдзень педагагічнага майстэрства «Педагог-вучань: тандэм даследчыкаў роднага краю»

лістапад

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

План-графік правядзення адкрытых вучэбных заняткаў, метадычныя і дыдактычныя матэрыялы

28

Пастаянна дзеючы семінар «Сучасныя вучэбныя заняткі: этнакультурны кантэкст» (правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем рэгіянальнага матэрыялу, правядзенне факультатыўных заняткаў)

лістапад

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Метадычныя і дыдактычныя матэрыялы семінара

29

Папаўненне электронных партфоліа педагогаў установы адукацыі

на працягу  года

Педагогі, адказныя за рэалізацыю інавацыйнага праекта

Банк электронных партфоліа ў віртуальным метадычным кабінеце

30

Традыцыі беларусаў «Свята Каляды»

снежань

Пратасевіч М.Р., кіраўнік клуба «Адраджэнне»

Распрацоўка мерапрыемства

31

Арганізацыя работы лагера «Крынічка» з дзённым знаходжаннем дзяцей. Тэма змены «Чароўны куфэрак»

снежань,

сакавік

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Праграма работы лагера

32

Нарада «Прамежкавыя вынікі інавацыйнай дзейнасці»

студзень

Ламака С.Л., дырэктар

Пратакол, аналітыка-дыягнастычныя матэрыялы

33

Пастаянна дзеючы семінар «Этнакультурны кампанент як найважнейшы сродак выхавання грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў»

студзень

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Метадычныя і дыдактычныя матэрыялы семінара

34

Школьная канферэнцыя даследчых работ «Я пазнаю свет навукі»

люты

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Матэрыялы канферэнцыі

35

Акадэмія майстэрства «Фарміраванне этнакультурнай кампетэнтнасці педагогаў»

люты

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

План-графік правядзення адкрытых пазакласных мерапрыемстваў, метадычныя і дыдактычныя матэрыялы

36

Нашы традыцыі «Масленіца»

люты

Шапавал А.В., кіраўнік школьнага музея

Распрацоўка мерапрыемства

37

Метадычны тыдзень «Панарама інавацыйнага вопыту: дзеянні, праблемы, перспектывы»

сакавік

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

План-графік правядзення тыдня, метадычныя і дыдактычныя матэрыялы

38

Нарада пры дырэктары «Аб ходзе рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі»

сакавік

Ламака С.Л., дырэктар

Пратакол, аналітыка-дыягнастычныя матэрыялы

39

Дыягностыка ключавых кампетэнцый педагогаў установы адукацыі

красавік

Сымановіч Т.А., педагог-псіхолаг

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

40

Дыягностыка ключавых кампетэнцый навучэнцаў установы адукацыі

красавік

Сымановіч Т.А., педагог-псіхолаг

Пратакол вынікаў дыягностыкі, фіксацыя ў дзённіках педагагічнага даследавання, параўнальная аналітыка

41

Метадычны фестываль «Этнакультурная адукацыя як сродак сацыялізацыі асобы»

красавік

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Метадычныя і дыдактычныя матэрыялы фестывалю

42

Афармленне справаздач інавацыйнай дзейнасці за 2019/2020 навучальны год, сістэматызацыя матэрыялаў

Красавік-май

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Матэрыялы прамежкавай справаздачы

43

Падрыхтоўка і напісанне даведкі «Аб прамежкавых выніках рэалізацыі інавацыйнага праекта»

красавік

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Спраўка

44

Інфармаванне законных прадстаўнікоў аб выніках інавацыйнай дзейнасці

май

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Пратакол бацькоўскага сходу, пакет інфармацыйных матэрыялаў

45

Аналіз рэалізацыі інавацыйнага праекта, распрацоўка практычных рэкамендацый для педагогаў па праектаванню вучэбных і факультатыўных заняткаў, аб’яднанняў па інтарэсах

май

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Параўнальная аналітыка, метадычныя рэкамендацыі

46

Карэкціроўка праграмы рэалізацыі праекта і складання плана рэалізацыі інавацыйнага праекта на 2020/2021навучальны год

май

Арцішэўская Г.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце;

Іваноўская Я.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце

Праграма і план рэалізацыі інавацыйнага праекта

 

Масленіца - старажытнае славянскае свята, вясёлыя провады зімы, заклік да вясны, а бліны - абавязковы атрыбут, сімвал сонца, якога так не хапае зімой.

У нашай школе гэтае цудоўнае свята адзначаецца штогод.

І ў суботу, 29 лютага, у школе было асабліва людна і весела, усім хацелася праводзіць Зімачку ды сустрэць дружна Вясну - красну. Рыхтаваліся да свята ўсё, развучвалі песні, крычалкі, падбіралі прыказкі, прымаўкі, рыхтавалі ўборы, пяклі бліны.

Па традыцыі гулянні прайшлі на свежым паветры. На прышкольнай тэрыторыі гучалі песні, жарты, прыпеўкі.

Навучэнцы, дарослыя не толькі вадзілі карагоды, спаборнічалі ў сіле і спрыце, але і пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, як жылі людзі, аб векавых традыцыях і абрадах святкавання Масленіцы. Успомнілі, што азначае кожны дзень тыдня, пра тое, што бліны маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой сімвал сонца, якое ўсё ярчэй разгараецца, падаўжаючы дні.

І напэўна, самай важнай справай свята стала спаленне пудзіла Масленіцы, пад песню - заклчку «Гары, гары ясна ...». Праводзілі Зіму, спалілі ўсе непрыемнасці і крыўды і вызвалілі месца Вясне, знаку ўсяго новага, маладога, лепшага.

А якое ж свята без пачастункаў! Як і пакладзена, пасля заканчэння свята было чаяванне з блінамі. У гэты дзень усе здавалася незвычайна смачным і салодкім.

 Свята атрымалася на славу. Такія мерапрыемствы ўсім падабаюцца: і дзецям, і дарослым.

              

             

              

27 лютага 2020 года педагогі  Пяршайскага дзіцячага сада - сярэдняй школы  наведалі спектакль "Паўлінка" па творы  Я.Купалы ў Доме афіцэраў. 

21 лютага У Пяршайскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе Дзень роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Не пакідайце мовы роднай!”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры, удзельнік інавацыйнага праекта  Калясінская Я.З.

З самай раніцы прайшла акцыя “Вітаемся па-беларуску!”

Потым прайшла агульнашкольная тэматычная інфармацыйная хвілінка “21 лютага – Дзень роднай мовы!”, на якой вучні 9 класа чыталі вершы аб роднай мове, вучні 7 класапаказалі фрагмент абрада “Вербная нядзеля”.

На працягу дня праходзіла гульня “Вандруем разам з роднай мовай” па 6-ці маршрутах: “Гарады Беларусі”, “Казачнікі-перакладчыкі”, “Смак беларускай мовы”, “Ад цалі да мілі”, “Пяршайскімі пуцявінамі”, “Запрашаем за стол”. У час вандроўкі па маршрутах вучні перакладалі на беларускую мову назвы казак, даведаліся пра старажытнабеларускія адзінкі вымярэння, падарожнічалі па гарадах Беларусі, узнавілі веды аб роднай Пяршайшчыне. Вучні 2-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у гульні. Віншуем пераможцаў: 1 месца – вучні 11 класа;

                          2 месца – вучні 3 класа;

                          3 месца – вучні 9 класа!

У канцы дня прайшла акцыя “Развітаемся па-беларуску!”

Удзельнікі клуба "Адраджэнне" (кіраўнік Пратасевіч М.Р.) прынялі ўдзел у канцэртнай праграме "Вечар школьных сяброў" 1 лютага 2020 года. Дзеці парадавалі гасцей установы адукацыі тэатралізаванай пастаноўкай беларускай народнай песні "Прадай, бабулечка, бычка"