Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ. Існуе шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Не змаглі ў гэты дзень застацца безудзельнымі настаўнікі і навучэнцы. Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты: прайшла інфармацыйная акцыя «Мовай роднай даражы!», адбыўся абмен пажаданнямі на беларускай мове, быў праведзены абрад "Свята Свечкі. Грамніцы", квэст-гульня "Гучы, роднае слова!"

У рамках Дня роднай мовы ў групе дашкольнай адукацыі прайшоў тэматычны дзень "Гучы слова па-беларуску!". Дзеці адправіліся ў завочнае падарожжа пад назвай "Беларускія краявіды", гулялі ў народныя гульні "Грушка", "Жабка", слухалі казкі. Дзень выдаўся цікавым і змястоўным.