Дзень роднай мовы ў школе

22.09.2022

Колькі цеплыні, шчодрасці і шчырасці ёсць заўсёды ў святах, што праводзяцца настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры нашай школы!

 Тыдзень роднай мовы адкрывала акцыя  “Размаўляем па-беларуску”. На кожным перапынку вучні маглі паўдзельнічаць у мерапрыемстве “Люблю цябе, родная мова!”, дзе пазнаеміліся з гісторыяй утварэння мовы, яе станаўленнем, з захапленнем чыталі вершы на памяць, складалі прыказкі, адгадвалі рэбусы, крыжаванкі, адказвалі на пытанні, успаміналі беларускія народныя казкі і г.д.

  Лагічным працягам гэтых мерапрыемстваў сталі гульня-падарожжы "Ці ведаеш ты сваю мову?" для вучняў 8-9 класаў, вусны часопіс "Таямніцы роднай мовы" у 2 класе, прымеркаваныя да  Дня роднай мовы.