История, традиции, достижения учреждения образования

По страницам истории

1868 годпры мясцовым касцёле адкрыта школа, якую наведвалі 10 хлопчыкаў

1874 год адкрыта народнае вучылішча, у якім вучыліся 40 хлопчыкаў

1888 год – пабудаваны  першы  будынак Пяршайскай школы

1910 годна базе школы пачало дзейнічаць рамеснае вучылішча для дзяўчынак

1919  год адкрыта польская школа, якая працавала 20 год

1944 годадноўлена дзейнасць  Пяршайскай школы

1945 годпераўтворана ў сямігодку

1950 годпачала дзейнічаць сярэдняя школа

1960 годшкола пачала працаваць у новым будынку

2005 годшкола набыла статуc: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа».

Верасень 2011 - дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа»

Чэрвень 2016 - установа адукацыі акрэдытавана на адпаведнасць заяўленаму віду навучальна-педагагічны комплекс

ИСТОРИЯ ШКОЛЫ В ЛИЦАХ

Дырэктарамі ўстановы адукацыі  былі:

1948-1957 - Першы дырэктар

Кіпкееў Курман –Алі Рамазанавіч

1957-1959Гурыновіч Антон Міхайлавіч

1959-1972 –  Сыцько Анатолій Паўлавіч 

1972-1978Жываглод Яўген Федаравіч

1978-1980 – Турко Міхаіл Міхайлавіч

1980-1983 – Підлы Аляксей Андрэевіч

1983-1995 – Бэндзік Уладзімір Уладзіміравіч

1995-1997 – Шакун Леаніда Пятроўна

1997-2003 – Турко Галіна Міхайлаўна

2003-2007 – Яблонскі Уладзімір Мікалаевіч

2007-2009 – Рубацкая Алена Вацлаваўна

2009-2012 – Харлінская Людміла Казіміраўна

З 2012 года  ўстанову адукацыі ўзначальвае Святлана Леанідаўна Ламака

свернуть

Выпускники школы - наша гордость

Выпускнікі школы  -  гэта наш гонар. Сярод іх ёсць кандыдаты і дактары  навук,  людзі, вядомыя не толькі ў раёне, вобласці, але і ў Рэспубліцы Беларусь, і далёка за яе межамі.  Многія з іх працуюць ў галіне адукацыі, медыцыны, сельскай гаспадаркі, культуры, прамысловасці і г.д. Хочацца ўзгадаць выпускнікоў, якія займалі або займаюць важныя пасады ў раёне і вобласці: В.Ф.Кебіч, Э.П.Урбан, А.П.Кульпановіч, Р.К.Кулікоўскі, Я.Я.Скрундзь, І.М.Шэўчык, А.А.Мянцюк, Т.Ф.Ціганіна, К.І.Шаўлоўскі, М.Р.Целяжэвіч і інш.

У 1953 годзе Кебіч Вячаслаў Францавіч скончыў Пяршайскую сярэднюю школу з медалём і паступіў ў Беларускі палітэхнічны інстытут.  Кандыдат эканамічных навук, сапраўдны член Міжнароднай Акадэміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны машынабудаўнік БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, дэпутат Нацыянальнага сходу Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
У 1969 годзе Урбан Эрома Пятровіч скончыў Пяршайскую сярэднюю школу. У 1987 атрымаў вучоную ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук, намеснік генеральнага дырэктара па навуцы РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве» ў Жодзіне. З 2006 года – доктар сельскагаспадарчых навук. Стваральнік некалькіх дзясяткаў сартоў азімага жыта.Старшыня экзаменацыйнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, прафесар кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
свернуть