Инновационная деятельность. Отчет

1 верасня 2020 года ў Пяршайскім дзіцячым садзе - сярэдняй адукацыі  першы ўрок быў прысвечаны тэме «Я вырас тут, і край мне гэты дарагі». Асноўная задача першага ўрока - фарміраванне ў вучняў пачуцця гонару за дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці, выхаванне грамадзянскай адказнасці, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці.

 

25 ліпеня вёска Пяршаі святкавала свята «Куточак сэрцу дарагі». Вёска мае цікавую і непаўторную гісторыю і рэшткі пабудоў, якія захаваліся і выклікаюць вялікую цікавасць сёння  ў турыстаў. Жывуць у ёй працавітыя і таленавітыя людзі. Свята атрымалася насычаным і цікавым як для гасцей вёскі, так і для яе жыхароў – дзяцей і дарослых.

На галоўнай пляцоўцы ладзілася культурная праграма, праз якую былі ўзноўлены гістарычныя падзеі з жыцця вёскі. Адбылося ўшанаванне жыхароў, якія пакінулі добры след на гэтай зямлі, і лепшых працаўнікоў розных сфер. Пяршайскім дзіцячым садам-сярэдняй школай была прадстаўлена выстава малюнкаў вучняў, выстава фотаздымкаў "Са школьнага жыцця", прадстаўлены летапіс установы.

2 ліпеня 2020 года кіраўніцтва Пяршайскага дзіцячага сада -сярэдняй школы, вучнямі, настаўнікамі, прадстаўнікамі Пяршайскага сельвыканкама, КСУП "Пяршаі-2014" усклалі кветкі помніку загінуўшым мірным жыхарам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў гонар святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

 

У кожным кутку Беларусі, у кожным горадзе, пасёлку, вёсцы ёсць свае прыродныя асаблівасці, спецыфічныя рысы гісторыі і культуры, якія складаюць той феномен, які фарміруе ў чалавеку цікавасць і прыхільнасць да роднага краю, яго патрыятычныя пачуцці, гістарычная свядомасць, сацыяльную актыўнасць.

Дапамагчы лепш даведацца пра свой край, глыбей зразумець асаблівасці яго прыроды, гісторыі і культуры, іх узаемасувязь з прыродай, гісторыяй і культурай краіны, свету, прыняць удзел у стваральнай дзейнасці, развіць свае ўласныя здольнасці - у гэтым заключаецца асноўны сэнс правядзення «Дня краязнаўства».

17 чэрвеня 2020 г. дзень краязнаўства прайшоў у аздараўленчым лагеры з дзенным знаходжаннем дзяцей "Крынічка".

Навучэнцы сумесна з выхавацелямі Калясінскай Я.З. і Сымановіч Т.А. пазнаёміліся з турысцкімі і краязнаўчымі традыцыямі і магчымасцямі Валожынскага раёна, здзейснілі экскурсію "Мая Пяршайщина", наведалі школьны музей імя В.І.Дуніна-Марцінкевіча.

Дзеці зрабілі высновы, што займацца краязнаўствам цікава, весела і пазнавальна. Яшчэ яны адзначылі, што перш чым ехаць далёка, трэба даведацца пра свой край, сваю малую радзіму.

У рамках святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Пяршайскім дзіцячым садзе - сярэдняй школе 7 мая 2020 года вучні 6 класа Пяршайскага дзіцячага сада - сярэдняй школы сумесна з класным кіраўніком Жамойдзінай М.В., намеснікамі дырэктара Арцішэўскай Г.М. і Іваноўскай Я.М.  прынялі ўдзел  па ўскладанні кветак да Помніка ў памяць аб загінуўшых земляках  у  гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні сваімі рукамі зрабілі вянок Перамогі. 

8 мая 2020 года былі арганізаваны і прайшлі мерапрыемствы і акцыі:

7 клас - вусны часопіс "Полынем абпаленае дзяцінства". Вучні наведалі школьны музей, у прыватнасці ваенную экспазіцыю "Пяршайшчына ў гады вайны". Кіраўнік музея Шапавал А.В. расказала вучням пра подзвіг людзей у гады Вяликай Айчыннай вайны. Вучні ўзгадалі подзвіг юнай піянеркі Я.Трацэўскай, заслужаную настаўніцу БССР Курдо Г.М. (перанесла блакаду Ленінграда). Вучні ўсклалі кветкі на магілы Я.Трацэўскай, Г.М.Курдо і воінаў РККА в.Скрундзеўшчына.

 

8 клас - круглы стол "75 пад мірным небам". Вучні ўсклалі кветкі да магілы ксяндзоў  Ахілеса і Германа, якія коштам свайго жыцця (былі спалены немцамі) выратавалі мірных жыхароў. 

 

9 клас - час зносінаў "Дзень Перамогі - свята кожнай сям'і". Вучні сумесна з класным кіраўніком Калясінскай Я.З. узгадалі пра сваіх родных, якім давялося перажыці жахі вайны. Усклалі кветкі да помніка мірным жыхарам, якія загінулі ў гады вайны.

  

Свята Дня Перамогі - важная падзея для ўсіх людзей нашай краіны. Яно не змагло не прайсці  незаўважаным для дашкольнікаў. У дзіцячым садзе прайшоў занятак па лепцы  военнай тэхнікі. 

 

У красавіку 2020 года падведзены вынікі конкурсу работ творчай моладзі «ЗАЛАТОЕ ПЯРО «БЕЛАЙ РУСІ» – 2020». Віншуем! Калясінскую Паліну, вучаніцу 9 класа Пяршайскага дзіцячага сада-сярэдняй школы - 2-е месца ў катэгорыі «Навучэнцы», эсэ «Легенда пра Пяршаі». Кіраўнік - Калясінская Я.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

У красавіку 2020 года падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка».

Віншуем! Сакалоўскую Віялету, навучэнку 9 класа Пяршайскага дзіцячага сада-сярэдняй школы - Дыплом III ступені ў 4-ай узроставай катэгорыі (9-10 класы). Кіраўнік - Калясінская Я.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

 https://выступленне

У красавіку 2020 года падведзены вынікі VII раённага конкурсу работ даследчага характару сярод навучэнцаў 5-10 класаў «Юны даследчык».

Віншуем! Пераможцу VII раённага конкурсу работ даследчага характару сярод навучэнцаў 5-10 класаў «Юны даследчык» у секцыі «Гуманітарныя веды. Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»: Дыплом III ступені - Швецова Аляксея, навучэнца 7 класа Пяршайскага  дзіцячага сада - сярэдняй школы, кіраўнік Калясінская Я.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

З 30 сакавіка па 4 красавіка 2020 года ў перыяд вясновых канікул у Пяршайскім дзіцячым садзе - сярэдняй школе працаваў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей "Крынічка". У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі» была распрацавана праграма работы лагера "Чароўны куфэрак. Вясна", якая спрыяе адраджэнню нацыянальных культурных традыцый - фальклору, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, захаванню і развіццю роднай мовы - стварэнню ўмоў для фарміравання і развіцця этнакультурнай кампетэнтнасці навучэнцаў, і ўсведамлення імі сваёй самабытнасці і непаўторнасці як беларусаў.

Масленіца - старажытнае славянскае свята, вясёлыя провады зімы, заклік да вясны, а бліны - абавязковы атрыбут, сімвал сонца, якога так не хапае зімой.

У нашай школе гэтае цудоўнае свята адзначаецца штогод.

І ў суботу, 29 лютага, у школе было асабліва людна і весела, усім хацелася праводзіць Зімачку ды сустрэць дружна Вясну - красну. Рыхтаваліся да свята ўсё, развучвалі песні, крычалкі, падбіралі прыказкі, прымаўкі, рыхтавалі ўборы, пяклі бліны.

Па традыцыі гулянні прайшлі на свежым паветры. На прышкольнай тэрыторыі гучалі песні, жарты, прыпеўкі.

Навучэнцы, дарослыя не толькі вадзілі карагоды, спаборнічалі ў сіле і спрыце, але і пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, як жылі людзі, аб векавых традыцыях і абрадах святкавання Масленіцы. Успомнілі, што азначае кожны дзень тыдня, пра тое, што бліны маюць рытуальнае значэнне: круглыя, румяныя, гарачыя, яны ўяўляюць сабой сімвал сонца, якое ўсё ярчэй разгараецца, падаўжаючы дні.

І напэўна, самай важнай справай свята стала спаленне пудзіла Масленіцы, пад песню - заклчку «Гары, гары ясна ...». Праводзілі Зіму, спалілі ўсе непрыемнасці і крыўды і вызвалілі месца Вясне, знаку ўсяго новага, маладога, лепшага.

А якое ж свята без пачастункаў! Як і пакладзена, пасля заканчэння свята было чаяванне з блінамі. У гэты дзень усе здавалася незвычайна смачным і салодкім.

 Свята атрымалася на славу. Такія мерапрыемствы ўсім падабаюцца: і дзецям, і дарослым.

              

             

              

27 лютага 2020 года педагогі  Пяршайскага дзіцячага сада - сярэдняй школы  наведалі спектакль "Паўлінка" па творы  Я.Купалы ў Доме афіцэраў. 

21 лютага У Пяршайскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе Дзень роднай мовы прайшоў пад дэвізам “Не пакідайце мовы роднай!”. Арганізатарам мерапрыемства выступіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры, удзельнік інавацыйнага праекта  Калясінская Я.З.

З самай раніцы прайшла акцыя “Вітаемся па-беларуску!”

Потым прайшла агульнашкольная тэматычная інфармацыйная хвілінка “21 лютага – Дзень роднай мовы!”, на якой вучні 9 класа чыталі вершы аб роднай мове, вучні 7 класапаказалі фрагмент абрада “Вербная нядзеля”.

На працягу дня праходзіла гульня “Вандруем разам з роднай мовай” па 6-ці маршрутах: “Гарады Беларусі”, “Казачнікі-перакладчыкі”, “Смак беларускай мовы”, “Ад цалі да мілі”, “Пяршайскімі пуцявінамі”, “Запрашаем за стол”. У час вандроўкі па маршрутах вучні перакладалі на беларускую мову назвы казак, даведаліся пра старажытнабеларускія адзінкі вымярэння, падарожнічалі па гарадах Беларусі, узнавілі веды аб роднай Пяршайшчыне. Вучні 2-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у гульні. Віншуем пераможцаў: 1 месца – вучні 11 класа;

                          2 месца – вучні 3 класа;

                          3 месца – вучні 9 класа!

У канцы дня прайшла акцыя “Развітаемся па-беларуску!”

Удзельнікі клуба "Адраджэнне" (кіраўнік Пратасевіч М.Р.) прынялі ўдзел у канцэртнай праграме "Вечар школьных сяброў" 1 лютага 2020 года. Дзеці парадавалі гасцей установы адукацыі тэатралізаванай пастаноўкай беларускай народнай песні "Прадай, бабулечка, бычка"