Об учреждении

МЭТА РАБОТЫ

ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

“ПЯРШАЙСКІ НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС

ДЗІЦЯЧЫ САД – СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”

НА 2020/2021 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД:

 стварэнне аптымальных умоў, якія забяспечваюць якасць адукацыі праз максімальна магчымае задавальненне адукацыйных запытаў, развіццё  і самаразвіццё асобы навучэнца і педагога ў сукупнасці іх індывідуальных здольнасцяў, асобасных якасцяў, ведаў і кампетэнтнасці.

Задачы:

развіваць адукацыйную прастору ўстановы адукацыі праз удасканальванне сістэмы адукацыйнага працэсу, забеспячэнне стабільных вынікаў дзейнасці, прадстаўленне  ўдзельнікам адукацыйнага працэсу магчымасці рэалізаваць сябе ў адпаведнасці з іх узроўнем развіцця і скіраванасцю інтарэсаў, прымяненне дыферэнцыраванага  і індывідуальнага падыходу ў навучанні і выхаванні, а таксама стварэнне эфектыўнай сістэмы аказання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі педагогам, навучэнцам і іх законным прадстаўнікам;

удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы, выкарыстанне перадавых педагагічных тэхналогій, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту адукацыйнай практыкі; рэалізацыю эфектыўных форм і метадаў педагагічнага суправаджэння адораных навучэнцаў;

стварыць умовы для фарміравання гарманічна развітай асобы, якая валодае сацыяльнымі кампетэнцыямі, запатрабаванымі ў сучасным грамадстве праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу, стварыць умовы для прафесійнай арыентацыі навучэнцаў, падрыхтоўкі да свядомага выбару будучай прафесійнай дзейнасці;

забяспечыць якаснае развіццё сістэмы выхавання, якая спрыяе фарміраванню агульнакультурных кампетэнцый, духоўна-маральных якасцей асобы, заснаваных на традыцыях нацыянальнай і агульначалавечай культуры.